Акадэмія тэатра і кіно (Будапешт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акадэмія тэатра і кіно
венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem
Logo szfe.svg
Szinhaz-es-Filmmuv-Egy Rakoczi-ut-21 0313-1000.jpg
Арыгінальная назва: венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem
Заснаваны: 1865
Рэктар: Геза М. Тот(руск.) бел.
Студэнты: 500 навучаецца штогод
Размяшчэнне: г. Будапешт, Венгрыя
Юрыдычны адрас: Vas u. 2/c, H-1088 Budapest
Сайт: szfe.hu
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Акадэмія тэатра і кіно (венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem) — універсітэт, заснаваны ў 1865 годзе ў Будапешце, Венгрыя. Лічыцца адной з лепшых тэатральных навучальных устаноў у Венгрыі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт лічыць пачаткам сваёй гісторыі 2 студзеня 1865 года, калі ў звычайнай 3-х пакаёвай кватэры, недалёка ад Нацыянальнага тэатра ў Пешце, адкрыліся першыя ў Венгрыі акцёрскія курсы. У першы год сваёй гісторыі ў ізноў створанай школе навучаліся 28 драматычных акцёраў і 37 оперных студэнтаў. Першыя студэнты праходзілі «уступныя выпрабаванні» 6-8 тыдняў, пасля чаго педагогі прымалі рашэнне аб тым, хто працягне навучанне, а хто не. Жанчыны і мужчыны ў гэтай сістэме адукацыі ў Венгрыі навучаліся паасобна[1].

Першыя трыццаць гадоў акцёрскай адукацыі ў Венгрыі былі звязаны з імем Эдэ Паўлаі(венг.) бел. — вельмі вядомымым рэжысёрам і кіраўніком нацыянальнага тэатра. За сваю выкладчыцкую кар'еру ім былі закладзеныя асновы венгерскай акцёрскай адукацыі. Школа хутка вырасла са сваёй трохпакаёвай кватэры і ў 1875 г была пераведзеная ў больш зручныя памяшканні ў жылым блоку Нацыянальнага тэатра. Аднак, публічныя экзамены, спектаклі і паказы праходзілі на пляцоўках Нацыянальнага тэатра[1].

У 1893 годзе Нацыянальная Венгерская Каралеўская Акадэмія Музыкі і Драмы была рэарганізавана ў Акадэмію музыкі, якая рыхтавала толькі оперных спевакоў. А ў 1905 годзе ад гэтай установы аддзялілася Акадэмія Драмы, якая здабыла свой пастаянны «дом», дзе ўніверсітэт размешчаны і па гэты дзень. Там дзе арганізаваны заняткі студэнтаў і размяшчаецца студэнцкі тэатр.

Кіраўнікі і рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Універсітэты Венгрыі