Перайсці да зместу

Аксамітнік сіняваты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксамітнік сіняваты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Amaranthus blitum L., 1753[1]
Сінонімы
Amaranthus lividus L., 1753

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181923
NCBI  338571
EOL  597121
IPNI  10619-2
TPL  kew-2632714

Аксамі́тнік сіняваты[2][3] (Amaranthus blitum) — від кветкавых раслін роду Аксамітнік (Amaranthus) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—80 см, цёмна-зялёная, часам з блакітным адценнем. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, хвалістае па краі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, у зялёных коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі падвідаў, распаўсюджаных у многіх рэгіёнах. Растуць па берагах вадаёмаў, на засмечаных месцах, у агародах, на аблогах і пустках, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф.

  1. Linnæi C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 990.
  2. ЭПБ 1983.
  3. БелЭн 1996.
  • Аксамі́тнік, амарант // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 204. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Мазан І. П., Карэўка І. А. Аксамі́тнік, амарант // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 60—61.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Amaranthus L. — Щирица, Амарант // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 80—81. — 472 с. 1 000 экз. ISBN 985-6182-78-6.