Перайсці да зместу

Аксамітнік трохкаляровы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксамітнік трохкаляровы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amaranthus tricolor L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181927
NCBI  29722
EOL  597119
IPNI  327386-2
TPL  kew-2633132

Аксамі́тнік трохкаляровы[3][4] (Amaranthus tricolor) — від кветкавых раслін роду Аксамітнік (Amaranthus) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна травяністая вышынёй да 1,5 м. Утварае пірамідальныя кусцікі. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі з пяццю пялёсткамі. Суквецце расліны — мяцёлка. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна паходзіць з трапічнай зоны Азіі. Інтрадуктавана ў якасці дэкаратыўнай расліны ў іншых рэгіёнах, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Святлолюбівая расліна. Добра расце на рыхлай угноенай глебе. Размнажаецца насеннем.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. ЭПБ 1983.
  4. БелЭн 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]