Перайсці да зместу

Аксенькавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Аксенькавічы
Капліца на могілках
Капліца на могілках
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовыя індэксы
213179
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204815001
Аксенькавічы на карце Беларусі ±
Аксенькавічы (Беларусь)
Аксенькавічы
Аксенькавічы (Магілёўская вобласць)
Аксенькавічы

Аксе́нькавічы[1] (трансліт.: Aksieńkavičy, руск.: Аксеньковичи) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены сумесна 121-м і 113-м партызанскімі палкамі[2][3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  3. Партызанскі полк 113-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.