Актобэрфэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Актобэрфэст (2003)

Актобэрфэст (Кастрычніцкія народныя гулянні, ням.: Oktoberfest, сярод мюнхенцаў таксама вядомыя пад назвай «Wiesn» (на баварскім дыялекце — «луг»)) — фальклорны фестываль, які штогод праводзіцца ў Мюнхене (Германія), самае вялікае народнае гулянне ў свеце[1].

Свята пачынаецца ў другой палове верасня на Лузе Тэрэзы ў цэнтры Мюнхена, непадалёк ад Галоўнага вакзала, і працягваецца ў сярэднім 16-18 дзён. Свята адрозніваецца вялікай колькасцю піўных намётаў і разнастайных атракцыёнаў. Актобэрфэст прыцягвае кожны год каля 6 млн наведвальнікаў, якія прыязджаюць у Мюнхен з усіх частак Баварыі і Германіі, а таксама з іншых краін.

Актобэрфэст арганізуецца і праводзіцца адміністрацыяй Мюнхена. Да ўдзелу ў гэтым фестывалі дапускаюцца толькі Мюнхенскія бровары, якія вараць для яго адмысловае актобэрфэстаўскае піва з утрыманнем алкаголю 5,8-6,3 %, якое ў іншы час года звычайна называюць сакавіцкім або венскім.

Зноскі

  1. Das größte Volksfest der Welt in Zahlen (ням.). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 22 красавіка 2009.