Перайсці да зместу

Актыналіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Актыналіт
Агранены актыналіт з Бразіліі
Формула Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2
Статус IMA redefined mineral (Rd)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер Ад шаравата-зялёнага да цёмна-зялёнага
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны ці шаўкавісты
Празрыстасць Прасвечвае
Цвёрдасць 5,5 — 6
Спайнасць Дасканалая
Шчыльнасць 2,9 — 3,3 г/см³
Сінгонія Манаклінная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Актыналі́т[2] (ад стар.-грэч.: ἀκτίς — прамень і λίθος — камень: «прамяністы камень») — пародаўтваральны мінерал групы амфіболаў класа сілікатаў. Назва звязана з тым, што ў мінерале мноства ігольчастых крышталёў і іх прамяністых агрэгатаў. Колер абумоўлены наяўнасцю жалеза.

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі, утварае прызматычныя, ігольчатыя і воласападабныя крышталі. Колер ад светла-зялёнага да цёмна-зялёнага. Бляск шкляны, шаўкавісты, перламутравы. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2900—3300 кг/м³.

Тыповы метасаматычны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактавых скарнаў. Утварае шаставатыя ці блытана-кудзелістыя агрэгаты. Часта сустракаецца разам з гранатам, кварцам, талькам, эпідотам. Тонкавалакністы актыналіт эластычны і ўжываецца як напаўняльнік гумы для аўтапакрышак. Часам выкарыстоўваецца як аздабляльны камень.

Разнавіднасці: нефрыт, аміянт, амфібол-азбест'[2], смарагдыт'[2], ураліт'[2], мангактыналіт'[2], амазіт'[2].

Зноскі

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (November 2022) — 2022.
  2. 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз. — С. 63.
  • Аношка Я. І. Актыналіт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз. — С. 63.
  • Petr Korbel, Milan Novák: Mineralien Enzyklopädie. Nebel Verlag GmbH, Eggolsheim 2002, ISBN 3-89555-076-0.