Акцябр Паўлавіч Комаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акцябр Паўлавіч Комаў
Дата нараджэння 14 лістапада 1923(1923-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1993(1993-09-23) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера дэрматалогія, венералогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі навукова-даследчы скурна-венералагічны інстытут
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1974)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні В. Г. Панкратаў
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»
медалі

Акцябр Паўлавіч Ко́маў[1] (14 лістапада 1923 — 23 верасня 1993) — вучоны ў галіне дэрматалогіі і венералогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Клімавічы (сучасны адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Бацькі — медыцынскія работнікі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Скончыў Барнаульскае ваенна-пяхотнае вучылішча. У якасці камандзіра ўзвода 201-й стралковай дывізіі прымаў удзел у баях на Калініскім і Паўночна-Заходнім франтах. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1942 годзе працаваў ваенруком у школе ў горадзе Бійск. З кастрычніка 1943 года вучыўся ў Новасібірскім медыцынскім інстытуце, у 1944—1948 гг. у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1948—1950 гг. ардынатар, галоўны ўрач раённага скурна-венералагічнага дыспансера ў горадзе Рэчыца. Скончыў клінічную ардынатуру Мінскага медыцынскага інстытута, працаваў галоўным урачом Мінскага скурвендыспансера, начальнікам аддзела Міністэрства аховы здароўя БССР, інструктарам адміністрацыйнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Беларусі ў 1945—1958 гг., асістэнтам кафедры Мінскага медыцынскага інстытута ў 1958—1963 гг.[2][3]. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сравнительная оценка антигенов в реакции Вассермана и реакция оседания эритроцитов в диагностике сифилиса»[2]. З красавіка 1963 г. да 1987 года А. П. Комаў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага скурна-венералагічнага інстытута. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы к этиологии и патогенезу псориаза»[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. П. Комаву належаць навуковыя працы па этыялогіі і патагенезе псарыязу, вывучэнню імуналагічных механізмаў патагенезу скурных захворвання, па венералогіі. Аўтар больш за 130 навуковых прац[2]. Сярод апублікаванага:

  • Красная волчанка. — Мн., 1967. (у сааўтарстве),
  • Венерические заболевания. — Мн., 1981. (у сааўтарстве),
  • Справочник по профессиональным заболеваниям кожи. — Мн., 1981. (у сааўтарстве).

Пад кіраўніцтвам А. П. Комава падрыхтаваны і абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый[2].

А. П. Комаў уваходзіў у склад Прэзідыума вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, неаднаразова абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 1965—1968 гг. займаў пасаду старшыні Рэспубліканскага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў (Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматолагаў і венеролагаў).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]