Алаіз Ландэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алаіз Ландэс
польск.: Alois (Alojzy) Landes, лац.: Aloisius Landes
Дата нараджэння 11 лютага 1767(1767-02-11) ці 1767[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1844(1844-01-25) ці 1844[1]
Месца смерці
Род дзейнасці Jesuit, матэматык
Навуковая сфера філасофія
Месца працы Полацкі езуіцкі калегіум, Полацкая езуіцкая акадэмія, Цярнопальскі езуіцкі калегіум, Collegium Germanicum
Навуковае званне прафесар


Алаіз Ландэс ( польск.: Alois (Alojzy) Landes, лац.: Aloisius Landes; 11 лютага 1767 у Аўгсбургу (Баварыя) — 25 студзеня 1844 ў Рыме) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог, аўтар філасофскіх прац.

Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1787 г. у Полацку. Рэгент канвікту ў Мсціславе (1791—1794 і 1799—1800) і ў Віцебску (1794—1795 і 1798—1799). У перыяд з 1795 па 1797 гг. — прэфект езуіцкіх школ у Дынабургу. З 1801 па 1803 — прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. У 1803—1809 гадах узначальваў езуіцкую місію ў Саратаве[3][4]. З 1 жніўня 1809 г. па 1 жніўня 1814 г. займаў пасаду прывінцыяла Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса. З 1 жніўня 1814 г. па 1 жніўня 1817 г. — рэктар Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1817—1820 гг. — інструктар ІІІ прабацыі ў Віцебску[2].

Пасля забароны Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) разам з іншымі віцебскімі езуітамі прыехаў 10 мая 1820 г. у Львоў (Аўстрыйская імперыя)[5]. 24 мая 1820 г. накіраваўся ў Вену, дзе праводзіў перамовы з імператарам з мэтай атрымання дазволу на вяртанне езуітаў у аўстрыйскую дзяржаву[6][7]. Магістр навіцыяту (1822—1828) і рэктар калегіума (1823—1828) у Старой Весі, а а потым рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума (1828—1829)[8][9].

У 1820 г. браў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі і выбарах генерала Ордэна езуітаў. У 1829 — удзельнік ХХІ Генеральнай кангрэгацыі, дзе быў абраны асістэнтам генерала Таварыства Ісуса Яна Ротана (выпускніка Полацкай езуіцкай акадэміі) у Германіі, а потым прызначаны рэктарам Германскага калегіума (Collegium Germanicum) у Рыме[6].

Апошнія гады жыцця правёў у Вечным горадзе, дзе і памёр 25 студзеня 1844 г.[6]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://thesaurus.cerl.org/record/cnp01080679 Праверана 2 жніўня 2018.
  2. 2,0 2,1 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  3. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 180 – 181.
  4. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 395 – 399.
  5. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. Cz. 2. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. – s. 527.
  6. 6,0 6,1 6,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  7. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 402 - 403.
  8. Catalogs SJ 1774-1829. Galicianae.
  9. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 179 – 180.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. Ludwik Grzebień ; [aut. i red. działów Andrzej Paweł Bieś et al. ; współpr. nauk. i red. Roman Darowski]. — Kraków : Wydział Filozoficzny Towarzystwa Jezusowego. Instytut Kultury Religijnej : Wydawnictwo WAM — Księża Jezuici, 1996. — XVI, 882, [5] s. : il.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. Cz. 2. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. – s. 518-1300.