Ала Аляксандраўна Навумчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ала Аляксандраўна Навумчык
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016

Нараджэнне 24 снежня 1960(1960-12-24) (63 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «За супрацоўніцтва»
Медаль «За супрацоўніцтва»

Ала Аляксандраўна Навумчык (24 снежня 1960, пас. Вясёлы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 снежня 1960 года ў пас. Вясёлы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, эканаміст; Львоўскі гандлёва-эканамічны інстытут, аспірантуру, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай.

Працавала эканамістам па комплекснай сістэме кіравання якасцю працы Гомельскага райспажыўсаюза; старшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам па гаспадарча-дагаворнай тэме, асістэнтам кафедры эканомікі гандлю Гомельскага кааператыўнага інстытута. Пасля заканчэння аспірантуры Львоўскага гандлёва-эканамічнага інстытута была асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры эканомікі гандлю, загадчыкам кафедры эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе, прарэктарам па навуковай рабоце Гомельскага кааператыўнага інстытута; першым прарэктарам, рэктарам установы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».

У 20082012 гадах — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, уваходзіла ў склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[2]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За працоўную адзнаку», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]