Алег Віктаравіч Прусаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Алег Віктаравіч Прусаў (13 чэрвеня 1970, Віцебск — 11 верасня 1996, Віцебск) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1990), вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў (1990-93). Адзін са стваральнікаў творчага саюза «UBICUS» (1989). Аўтар двух зборнікаў паэзіі і прозы.

Працаваў у графіцы і станковым жывапісе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў: жывапісныя «Пераможца» (1989), «Трэцяя крыніца святла» (1991), «Белае воблака» (1993), «Утаймавальніца пчолаў» (1994); графічныя «Я больш не буду сыходзіць» (1990), «Вясновая рапсодыя» (1992), «На краі зямлі» (1993), «У калысцы ночы» (1993), «Танец самотнага сэрца» (1993), «Закаханыя» (1994), «Каралева» (1995), «Звездары» (1995), «Бяскрылы анёл» (1995), серыя «Мудрацы» (1990-92) і інш.

Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і галерэях Даніі, Швецыі, Германіі, Галандыі, Расіі і Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сідарэнка, Н. В. Прусаў Алег Віктаравіч / Н. В. Сідарэнка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 2001. — Т. 13. — С. 51—52.
  • Цыбульский, М. Л. Прусов Олег Викторович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 385.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.