Oleg Jagger
Алег «Jagger» Мінакоў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, шоўмен, кампазітар, прадзюсар, музыкант |
Гады актыўнасці | з 1980 |
Інструменты | гітара, бас-гітара і фартэпіяна |
Жанры | джаз-рок[d], блюз-рок і хард-рок |
Калектыў |
|
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алег «Jagger» Мінакоў, поўнае імя Алег Усеваладавіч Мінакоў (нар. 21 ліпеня 1964, пас. Узда Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці[1]) — беларускі і бельгійскі спявак, шоумен, кампазітар і прадзюсар, заснавальнік калектыву «Rouble Zone»
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Алег Мінакоў нарадзіўся 21 ліпеня 1964 года ў пасёлку Узда Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Ва ўзросце пяці гадоў яго сям’я пераехала ў Барысаў. Яго бацька — Мінакоў Усевалад Іванавіч працаваў начальнікам ДСУ-25 у Барысаве. Маці — Мінакова Марына Іванаўна працавала бухгалтарам. Захапленне рок-н-ролам прыйшло да Алега яшчэ ў раннім дзяцінстве, калі ён упершыню пачуў кампазіцыю «Can’t Buy Me Love» гурта «The Beatles».
Сваю мянушку — «Джагер», Алег атрымаў яшчэ ў школе, ва ўзросце 9 гадоў, ад школьнай настаўніцы, калі прынёс на ўрок часопіс «Кракадзіл» з фатаграфіяй Міка Джагера[2]. У 1975 годзе ён паступіў у музычную школу па класе класічнай гітары і ўжо ў 14-гадовым узросце граў і спяваў на школьных вечарах і танцах[1]. Ён настолькі захапіўся рок-н-ролам, што пакінуў музычную школу за месяц да заканчэння. У 1982 годзе Алега прызываюць на вайсковую службу але па рашэнню бацькоў у 1993 годзе ён паступіў у Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча (МВВПАУ), дзе вучыўся па 1987 год.[3]
Пачатак кар’еры. Гурт «Inspector»[правіць | правіць зыходнік]
Яшчэ будучы афіцэрам Алег прымаў удзел у музычных фестывалях і конкурсах з мінскім гуртом «Квінта»[3]. Але праз 2 гады, у верасні 1990 года Джагер прыняў запрашэнне ад Віктара Смольскага на працу вакалістам у гурце «Inspector».[4]
Гурт «Inspector» у асноўным гастраляваў за межамі Беларусі ў Германіі. Пасля першых паспяховых канцэртаў у маі 1992 года гурт запрашаюць для запісу альбома на Fairland Studio у горад Бохум. І ўжо ў сакавіку 1993 года кампанія Ariola выпускае альбом «Russian Prayer», які быў высока ацэнены мэтавай аўдыторыяй і музычнай прэсай [Германіі. Гэты альбом і дагэтуль з’яўляецца калекцыйным. Але ўжо ў лістападзе 1993 года гурт спыніў сваё існаванне і Алег вярнуўся ў Беларусь.[5]
«Rouble Zone»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля вяртання на радзіму, Алег стаў збіраць уласны гурт. Праект атрымаў назву «Rouble Zone». Але першапачаткова гурт планаваўся называцца «Trouble Zone». Ідэя прыбраць першую літару «T» была навеяная рэпартажамі з навін таго часу пра стварэнне рублёвай эканамічнай зоны паміж Расіяй і Беларуссю. У перыяд з лістапада 1993 да красавіка 1995 года праходзіў творчы, крэатыўны і рэпетыцыйны перыяд у якім прымалі ўдзел многія музыкі краіны. Але канчатковы склад быў сфарміраваны ў красавіку 1995 года. Гітарыстам гурта стаў Аляксандр Газізаў, які раней граў у ансамблі «Сябры». Месца Бас-гітарыста заняў Аляксандр Пурус з гурта «Муха». Клавішы — Аляксандр Віслаўскі, які дагэтуль граў у ансамблі «Песняры». А бубначом стаў Анатоль Горбач з гурта «Крама». Усяго за год «Rouble zone» дабілася поспеху. Альбом «Put Your Money… Now!» быў запісаны ў Маскве на студыі гуказапісу «Паліфон» гукарэжысёрам Самвелам Аганесянам. У запісе альбома таксама прынялі ўдзел музыканты з аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга: Віталь Ямуцееў, Уладзімір Семянюк і Дзмітрый Бударын. Альбом быў выпушчаны пад лэйблам «Dar Veter Records».
19 студзеня 1996 года ў мінскім Альтэрнатыўным тэатры адбылася цырымонія ўзнагароджання «Рок-каранацыя 1995», дзе «Rouble Zone» была прызнана лепшым гуртом года, альбом «Put Your Money… Now!» — найлепшым альбомам, а сам Алег Мінакоў атрымаў званне «Шоумен года».[6] «Rouble Zone» прадстаўляла Беларусь на фестывалі «Славянскі Базар» у Віцебску па асабістым запрашэнні Уладзіміра Мулявіна. Гурт таксама даваў канцэрты ў папулярных сталічных клубах, канцэртных пляцоўках краіны і за яе межамі. Улетку 1996 года гурт прыняў удзел у фестывалі «Таўрыйскія гульні» ў Кахоўцы ва Украіне.[3] А ўвосень таго ж года «Rouble Zone» (разам з украінскімі гуртамі «Браты Карамазавы», «Акіян Эльзы» і расійскімі «Машына часу», «Нагу звяло») прыняла ўдзел у разагрэве на канцэрце гурта «Deep Purple» у Кіеве.[7]
Распад «Rouble Zone» і пераезд у Бельгію[правіць | правіць зыходнік]
Пасля выхаду альбома Алег разаслаў дыскі і відэакасеты ў розныя замежныя агенцтвы. Адказы прыйшлі з трох краін — ЗША, Германіі і Бельгіі. Але яшчэ ў самым канцы 1996 года ў гурце пачаліся праблемы ў адносінах паміж музыкамі і ў сакавіку 1997 года Алег пакідае гурт не жадаючы яго распаду і канчаткова вырашае з’ехаць з краіны. Выбар упаў на Бельгію. Ужо па прыездзе ў краіну Алега не пакідала ідэя перавезці музыкаў «Rouble Zone» у Бельгію і працягваць творчасць. Але дырэктар мясцовага агенцтва з якім у Джагера быў кантракт палічыў гэтую ідэю занадта эканамічна нявыгаднай, але ж і адносіны паміж музыкамі да гэтага часу канчаткова сапсаваліся.[8]
Жыццё і творчасць у Бельгіі[правіць | правіць зыходнік]
Рок музыка, на канцы 1990-х, у Еўропе адыходзіла на другі план. У той час сталі набіраць папулярнасць камерцыйныя поп праекты хлапечых і дзявочых гуртоў. Зразумеўшы, што блюз-рок больш не ў мэйнстрыме, Алег стаў займацца напісаннем песень для бельгійскіх папулярных гуртоў і артыстаў. У 2003 годзе Алег атрымлівае бельгійскае грамадзянства і адразу падпісвае 5-гадовы кантракт з кампаніяй «Assekrem Records», які потым аказаўся фінансава не выгадным для яго, а скасаваць гэтую дамову было юрыдычна вельмі цяжка. Таму Алегу прыйшлося на час да заканчэння кантракта спыніць творчую і канцэртную дзейнасць і засяродзіцца на прафесіі гукарэжысёра і саўндпрадзюсара. За гэты час у яго доме была пабудавана дамашняя студыя гуказапісу. У студзені 2008 года кантракт канчаткова страціў сваю моц і Алег вярнуўся да канцэртнай дзейнасці. Браў удзел у канцэртах і фестывалях краіны, выступаў у суправаджэнні вядомых аркестраў. Працаваў у студыі і працягваў пісаць песні для бельгійскіх артыстаў
У 2010 годзе «Джагер» удзельнічаў у папулярным галандскім тэлевізійным праекце «My Name Is…», які выходзіў на каналах RTL4 (Галандыя) і VTM (Бельгія), дзе дайшоў да фіналу конкурсу.[9] Праз год Алег прыняў удзел у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», выканаўшы сваю песню «Day without Your Love» на беларускай мове. Песню пераклаў літаратар Сяргей Балахонаў. Як кажа Алег, гэтая песня стала апошняй песняй, напісанай у СССР, бо была напісана 18 жніўня 1991 года. Песня стала адной з дванаццаці тых, хто ўвайшоў у альбом праекта.[4] У 2012 годзе Алег «Джагер» Мінакоў стаў прадзюсарам беларуска-бельгійскага праекта «NaTtA» (Наталля Валасевіч) разам з Рамуальдам Сядлецкім (група «Iron Mask», «Arms of War», «Magic Kingdom» і жартоўны праект «Tri Kola»). Праект праіснаваў 3 гады і праз творчыя і асабістыя рознагалоссі скончыў сваё існаванне ў 2015 годзе.[10]
Па запрашэнні Барыса Бернштэйна, у 2013 годзе Алег прыняў удзел у запісе песеннага цыклу Ігара Паліводы «Вясёлыя жабракі» на аснове вершаванай кантаты Роберта Бёрнса.[11]
Алег «Джагер» Мінакоў дагэтуль працягвае працаваць у студыі над новымі песнямі, прадзюсуе і запісвае маладых артыстаў з розных краін, рэгулярна выступае на розных фестывалях і канцэртах з папулярнымі бельгійскімі артыстамі.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты з Вольгай Кучук з 1991 года.
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
«Inspector»[правіць | правіць зыходнік]
- Альбомы
- «Russian Prayer» («Ariola-BMG», Германія, 1993)
«Rouble Zone»[правіць | правіць зыходнік]
- Альбомы
- «Put Your Money… Now!» («Dar Veter Records», Масква, Расія, 1996)
Сольныя кампазіцыі[правіць | правіць зыходнік]
- «Dreaming A Dream» («Міс Кэці», зборнік «Pop-MIDEM 2001 Cannes» — «Sabam», Бельгія, 2001)
- «Day Without Your Love» («Rouble Zone», зборнік «Rock-MIDEM 2001 Cannes» — «Sabam», Бельгія, 2001)
- «Into The Vibe» («Міс Кэці», зборнік «Techno Dance & House-MIDEM 2001 Cannes» — «Sabam», Бельгія, 2001)
- «Day Without Your Love» (Thomas Moon, 2004)
- «I’m Not Forgiving You» (Thomas Moon, 2004)
- «No Angel» (CD спявачкі Noa Neal — «Naked On The Inside», 2005)
- «Tell Me Why» (CD спявачкі Noa Neal — «Naked On The Inside», 2005)
- «Here She Comes» (Dimitri Vantomme, 2006)[12]
- «Dance With Me» (Bandit, 2007)[13]
- Pushking «The Best Of Everyone» (песня «California’s Call» — вакал, 2011)
- «C`est La Vie» (NaTtA, 2012)[14]
- «No Angel» (NaTtA, 2014)[15]
- «If I Fall in Love» (NaTtA, 2015)[16]
Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]
- «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» (2011), трэк «Дзень без чар тваіх»
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- «Рок-карона» — у складзе гурта «Rouble Zone» (Рок-каранацыя, 1995)
- «Лепшы шоумен» (Рок-каранацыя, 1995)
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Кліп для песні «Wild Woman» з альбома «Put Your Money… Now!» быў створаны спецыяльна для Канскага фестывалю як рэклама супраць СНІДу.[17]
Мінакоў захапляецца калекцыянаваннем вінілавых пласцінак. Сваю першую кружэлку ён набыў, калі яму было 12 гадоў. Гэта быў альбом Карласа Сантаны — Abraxas (1970). Вёў праграму на беларускім радыё «Радыус-FM» — «Прыватная калекцыя з Алегам Джагерам», дзе дзяліўся кампазіцыямі са сваёй калекцыя, расказваючы таксама гісторыі са свайго жыцця.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Д.П. МІНАКОЎ АЛЕГ «ДЖАГЕР» (Минаков Олег «Джаггер», Minakov Oleg «Jagger») // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 182-183. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ .
- ↑ Олег Минаков: «Ну какая же это обезьяна? Это же Джаггер!» .
- ↑ а б в АЛЕГУ «ДЖАГЕРУ» МІНАКОВУ — 50! .
- ↑ а б Алег Джагер: «Беларусь назаўжды будзе самай дарагой часткай свету» .
- ↑ INSPECTOR .
- ↑ ROUBLE ZONE .
- ↑ История монстров тяжелого рока Deep Purple в деталях .
- ↑ Рок-король Олег «Джаггер» Минаков: 22 года назад уехал в Бельгию, и только сейчас узнал, что в Беларуси у меня взрослый сын… .
- ↑ Oleg Jagger - My Name Is Joe Cocker "You Can Leave Your Hat On" 2010 RTL4 .
- ↑ NaTtA сняла клип в Беларуси и Бельгии .
- ↑ ПЕСНЯРЫ.com - музыкант: Борис Бернштейн (ВИА "Песняры") .
- ↑ Dimitri – Here She Comes .
- ↑ Bandit – Dance With Me .
- ↑ Natta – C'est La Vie .
- ↑ No Angel .
- ↑ If I Fall in Love .
- ↑ Oleg Jagger & Rouble Zone - Wild Woman .