Міхаіл Якаўлевіч Фінберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Якаўлевіч Фінберг
Дата нараджэння 21 лютага 1947(1947-02-21) (72 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор
Узнагароды
Ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Міхаі́л Я́каўлевіч Фі́нберг (21 лютага 1947, Мазыр, Гомельская вобласць) — прафесар Беларускай акадэміі музыкі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Рэспублікі Беларусь, кавалер Ордэна Францыска Скарыны (2006) «За значны асабісты ўклад ва ў развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 лютага 1947 года ў Мазыры. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1970, дырыжор) і аспірантуру пры ёй (1973). Прафесар Беларускай акадэміі музыкі.

  • Выхаванец ваеннага аркестра штаба Беларускай ваеннай акругі (1962—1966)
  • артыст аркестра Беларускага радыё і тэлебачання (1967—1970)
  • дырыжор, галоўным дырыжор аркестра Мінскага дзяржаўнага цырка (1970—1987).
  • З 1987 года мастацкі кіраўнік — дырэктар Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Член Камітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь. Член праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў. Намеснік старшыні грамадскага савета па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2000 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай эстраднай музыкі Міхаіла Фінберга членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі НС РБ па сацыяльных пытаннях.