Алег Міхайлавіч Табанюхаў
Алег Міхайлавіч Табанюхаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Энвер Барыеў | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Бяскосты | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя |
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1984) Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1996) |
||||||
Прафесія | эканаміст |
Але́г Міха́йлавіч Табаню́хаў (нар.1 сакавіка 1956, г. Горкi, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1984 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі; у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне.
Намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта; намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і рынку рыбапрадуктаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; першы намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза; намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.
З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 «О В. В. Бескостом» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).