Вячаслаў Васільевіч Бяскосты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Васільевіч Бяскосты
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменскай Рэспубліцы
з 12 верасня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Алег Табанюхаў

Нараджэнне 4 жніўня 1975(1975-08-04) (48 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Вячаслаў Васільевіч Бяскосты (нар. 4 жніўня 1975, Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат. Пасол Беларусі ў Туркменістане (з 2019 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З адзнакай скончыў факультэт права і эканомікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, аддзяленне міжнародных эканамічных адносін, прысвоена кваліфікацыя эканаміст-менеджар (1996).

Скончыў паглыблены курс па макраэканоміцы і фінансаваму аналізу Аб’яднанага Венскага інстытута, Вена, Аўстрыя (1998).

Лістапад 1996 г. — лістапад 1997 г. — вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела прамых замежных інвестыцый і свабодных эканамічных зон крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. Снежань 1997 — сакавік 2001 г. — начальнік аддзела прамых замежных інвестыцый і свабодных эканамічных зон крэдытна інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (аб’яднаны ў 1999 г.). Красавік 2001 года — жнівень 2006 года — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў. Верасень 2006 — сакавік 2009 года — намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела ахоўных мер і доступу на рынкі, намеснік начальніка ўпраўлення знешнегандлёвай палітыкі — начальнік аддзела мытна-тарыфнага рэгулявання і перамоў з СГА Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Красавік 2009 — лістапад 2011 года — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі, саветнік.

Люты 2012—2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя.

Верасень 2012—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Габонскай Рэспубліцы, Тагалезскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Малі, Рэспубліцы Камерун, Рэспубліцы Гамбія, Рэспубліцы Сенегал (па сумяшчальніцтве).

Красавік 2013—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Гана (па сумяшчальніцтве).

Верасень 2013—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кот-д’Івуар (па сумяшчальніцтве).

12 верасня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане[2].

Валодае англійскай і нямецкай мовамі.

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 27.06.2018.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 «О В. В. Бескостом» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).