Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў
Поўнае імя | Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 снежня 1967 (56 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Перамог | 3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістых подыумаў | 12 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Подыумаў у эстафетах | 21 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Але́г Уладзі́міравіч Рыжанко́ў (15 снежня 1967, Найстэн'ярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятланіст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубка свету ў складзе эстафетнай зборнай у сезоне 2002/03, Чэмпіён свету ў эстафеце ў 1999 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца біятлонам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартыўнай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Член беларускай нацыянальнай зборнай па біятлоне з 1993 года. Дэбют у Кубку свету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыум у тым жа месце, у спрынтарскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы медаль[2]. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтарскай гонцы ў Рупольдынгу[2].
Найлепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафеце ў Лілехамеры ў 1994 і Нагана ў 1998.
Заявіў пра заканчэнне кар’еры пасля эстафетнай гонкі на Алімпійскіх гульнях у Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11 месца. Скончыў кар’еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера моладзевай зборнай Беларусі па біятлоне[3].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіянаты свету:
- Залаты медаль, эстафета — 1999
- Срэбны медаль, індывідуальная гонка — 1997
- Срэбны медаль, эстафета — 2001
- Бронзавы медаль, індывідуальная гонка — 1995
- Бронзавы медаль, эстафета — 1995
- Бронзавы медаль, эстафета — 1996
- Бронзавы медаль, спрынт — 1997
- Бронзавы медаль, эстафета — 2003
- 3 перамогі на этапах Кубка свету
Агульны залік Кубка свету
[правіць | правіць зыходнік]- 1995—1996 — 30-е месца
- 1997—1998 — 41-е месца
- 1998—1999 — 14-е месца
- 1999—2000 — 28-е месца
- 2000—2001 — 20-е месца
- 2001—2002 — 19-е месца
- 2002—2003 — 8-е месца
- 2003—2004 — 22-е месца
- 2004—2005 — 25-е месца
- 2005—2006 — 35-е месца
Зноскі
- ↑ Верамейкі // Чэрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт. Архівавана 16 красавіка 2009. (руск.)
- ↑ а б Профіль на сайце IBU (англ.)
- ↑ Квартет именитых белорусских биатлонистов завершил спортивную карьеру Архівавана 4 сакавіка 2010. Новости — tut.by Архівавана 30 жніўня 2018. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце IBU (англ.)
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў РСФСР
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Біятланісты Беларусі
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
- Чэмпіёны свету па біятлоне
- Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
- Постаці Суаярві
- Нарадзіліся ў Суаярвскім раёне