Алег Уладзіміравіч Гарошка
Алег Гарошка | |||
---|---|---|---|
| |||
Пазіцыя | Абаронца | ||
Рост | 178 см | ||
Вага | 80 кг | ||
Хват | правы[d] | ||
Мянушка | Гарох | ||
Грамадзянства |
![]() |
||
Нарадзіўся |
19 лістапада 1989 (34 гады)
|
||
Кар'ера | |||
2008—н.ч.
|
Алег Гарошка (19 лістапада 1989, Гродна, БССР) — беларускі хакеіст, абаронца мінскага клуба «Дынама», які гуляе ў КХЛ.
Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Алег Гарошка пачаў сваю прафесійную кар'еру ў 2008 годзе ў складзе бабруйскага «Шынніка», выступаючы да гэтага за фарм-клуб «Гомеля». У сваім дэбютным сезоне Алег правёў на пляцоўцы 43 матчы, набраўшы 8 (1+7) пунктаў, пасля чаго ён атрымаў прапанову ад роднага гродзенскага «Нёмана». У складзе роднага клуба Гарошка выступаў на працягу двух сезонаў, стаўшы ў сезоне 2010/11 сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі.
20 ліпеня 2011 года Алег, нягледзячы на шматлікія праблемы[1], падпісаў пробны кантракт тэрмінам на паўтары месяца з мінскім Дынама»[2]. 5 верасня кіраўніцтва мэнскага клуба прыняло рашэнне падоўжыць пагадненне з Гарошка на адзін сезон[3]. 12 верасня ў матчы супраць омскага «Авангарда» Алег дэбютаваў у Кантынентальнай хакейнай лізе, а ўжо 2 лістапада набраў свой першы пункт у КХЛ, зрабіўшы дзейсную перадачу ў гульні супраць маскоўскага «Спартака».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Разам са зборнай Беларусі Гарошка прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2011 года, на якім зборная краіны стала толькі чатырнаццатай, а сам Алег набраў 1 (0+1) пункт у 6 праведзеных матчах.
Зноскі
- ↑ Алексей Торбин: «Стоимость Горошко — 30-40 тысяч долларов. Ни 100, ни 150, ни 175 тысяч мы платить не намерены». sports.ru
- ↑ Олег Горошко подписал просмотровый контракт с «Динамо-Минск». Афіцыйны сайт ХК «Дынама»
- ↑ Олег Горошко стал игроком «Динамо-Минск». Афіцыйны сайт ХК «Дынама»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алег Уладзіміравіч Гарошка
- Старонка на афіцыйным сайце КХЛ
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Хакеісты паводле алфавіта
- Хакеісты Беларусі
- Хакеісты КХЛ
- Ігракі ХК Шыннік Бабруйск
- Ігракі ХК Нёман Гродна
- Ігракі ХК Дынама Мінск
- Ігракі ХК Юнацтва-Мінск
- Ігракі зборнай Беларусі па хакеі
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа