Андрэй Анатольевіч Мезін
Андрэй Анатольевіч Мезін | |
---|---|
Пазіцыя | брамнік |
Рост | 179 см |
Вага | 79 кг |
Хват | леварукі ўдар[d] |
Нарадзіўся |
Андрэ́й Анато́льевіч Ме́зін (нар. 8 ліпеня 1974, Чалябінск, СССР) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана і Солт-Лейк-Сіці, чэмпіянатаў свету 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізіён 1), 2003, 2004 (дывізіён 1), 2005, 2006, 2007 і 2009 гадоў у складзе зборнай Беларусі.
Лепшы брамнік Лігі Антарыа (1995) і Каланіяльнай Лігі (1996). Чэмпіён CoHL (1996) і IHL (1997). Срэбны прызёр чэмпіянату Германіі (1999). Лепшы хакеіст Беларусі (1998, 1999, 2005, 2006).
Па выніках чэмпіянату свету 2006 у Рызе Андрэй Мезін увайшоў у склад сімвалічнай зборнай. Яго партнёрамі па сімвалічнай шасцёрцы сталі абаронцы Петэы Нумелін (Фінляндыя) і Ніклас Кронвал (Швецыя), а таксама нападаючыя Сідні Кросбі (Канада), Давід Выбарны (Чэхія) і Аляксандр Авечкін (Расія).
Па выніках чэмпіянату свету 2009 у Берне і Клотэне Андрэй Мезін прызнаны дырэктаратам чэмпіянату лепшым галкіперам турніру. Таксама, па версіі журналістаў, якія асвятлялі турнір, беларускі брамнік увайшоў у склад сімвалічнай зборнай. У гэты раз яго партнёрамі па сімвалічнай шасцёрцы сталі абаронцы канадзец Шы Уэбер і швед Кені Юнсан, форварды — канадцы Мартэн Сен-Луі і Стыў Стэмкас, а таксама расіянін Ілья Кавальчук.
За зборную Беларусі правёў 100 матчаў, прапусціў 240 шайб, набраў 1 (0+1) бамбардырскі бал, атрымаў 20 хвілін штрафу (станам на 10 траўня 2009).
Зноскі
- ↑ https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45642/belarus/ — Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе. Праверана 25 чэрвеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце «Свет хакея Беларусі» Архівавана 10 сакавіка 2010. (недаступная спасылка)
- Статыстыка на сайце hockeydb.com
- Статыстыка на сайце www.eurohockey.net
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Чалябінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Хакеісты паводле алфавіта
- Хакеісты Беларусі
- Хакеісты Расіі
- Хакеісты КХЛ
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Ігракі зборнай Беларусі па хакеі
- Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
- Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
- Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Ігракі ХК Хімік Наваполацк
- Ігракі «Форт-Уэйн Кометс»
- Ігракі «Лас-Вегас Тандэр»
- Ігракі «Рочэстэр Амерыканс»
- Ігракі «Дэтройт Вайперз»
- Ігракі ХК Нюрнберг Айс Тайгерс
- Ігракі ХК Пройсен Берлін
- Ігракі ХК Ак Барс
- Ігракі ХК Чэске-Будзеёвіцы
- Ігракі ХК СКА Санкт-Пецярбург
- Ігракі ХК Салават Юлаеў
- Ігракі ХК Металург Магнітагорск
- Ігракі ХК Дынама Мінск