Сяргей Алегавіч Касціцын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Алегавіч Касціцын
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сакавіка 1987(1987-03-20) (37 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя крайні нападнік
Рост 184 см
Вага 95 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Клубная кар’ера*
2002—2003 Палімір Наваполацк
2003 Юнацтва-Мінск
2004—2005 ХК Гомель
2005—2007 Лондан Найтс[d]
2007—2010 Манрэаль Канадыенс
2010—2012 Нэшвіл Прэдатарз
2012—2014 Авангард[d]
2014—2015 Ак Барс Казань
2015—2016 Тарпеда Ніжні Ноўгарад
2016—2017 Дынама Мінск
2017—2018 Тарпеда Ніжні Ноўгарад
2018—0000 Дынама Мінск

Сяргей Алегавіч Касціцын (20 сакавіка 1987, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі хакеіст. Малодшы брат Андрэя Касціцына.

Біаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец наваполацкай дзіцяча-юнацкай хакейнай школы. У чэмпіянаце Беларусі выступаў за мінскае «Юнацтва» і «Гомель». У сезоне 2005/2006 ўпершыню паспрабаваў свае сілы за акіянам, дзе за два гады ў складзе «Лондан Найтс» з хакейнай лігі Антарыа набраў 209 ачкоў у 122 матчах.

Удзельнік чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2008 года ў складзе зборнай Беларусі.

За нацыянальную зборную Беларусі правёў 8 матчаў. Правёў 232 гульні рэгулярнага сезона НХЛ. У сезоне 2010/2011 нанёс 93 кідкі ў створ варот сапернікаў, забіўшы 23 галы і заняў 1-е месца ў НХЛ па рэалізацыі кідкоў.

Нядрэнную кар’еру Сяргей Касціцын зрабіў у НХЛ. У першы сезон у структуры «Манрэаля», прайшоўшы стажыроўку ў «Гамільтане», фарм-клубе з АХЛ. У 20-гадовым узросце дэбютаваў у наймацнейшай лізе свету — у 52 матчах «рэгуляркі» і ў 12 гульнях Кубка Стэнлі. Першы сезон у «Манрэалі» выступаў разам са старэйшым братам Андрэем.

Затым Сяргей перабраўся ў «Нэшвіл», правёў 77 гульняй і стаў лепшым бамбардзірам каманды ў рэгулярным чэмпіянаце 2010/2011.

Падчас лакаўту ў НХЛ у сезоне 2012/2013 Сяргей правёў у омскім «Авангардзе». Вяртанне за акіян пасля заканчэння страйку не задалося — усяго 15 у 46 гульнях за «Нэшвіл» і — вяртанне ў КХЛ. Там гуляў за омскі «Авангард» (2013/2014, выйграў Кубак Надзеі), казанскі «Ак Барс» (2014/2015, каманда дайшла да фіналу Кубка Гагарына), ніжагародскае «Тарпеда» (2015/2016, 2017/2018) і мінскае «Дынама» (2016/2017).

За нацыянальную зборную Беларусі Сяргей Касціцын гуляў на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, дзе стаў лепшым бамбардзірам каманды. У яго паслужным спісе таксама 6 чэмпіянатаў свету. Самымі паспяховымі сталі ЧС-2014 у Мінску і ЧС-2015 (трэцяе месца сярод самых актыўных ігракоў зборнай). На гэтых форумах зборная Беларусі прабівалася ў чвэрцьфінал.

На ЧС-2018 у Данію Сяргей Касціцын не паехаў з-за траўмы[1].

Зноскі