Александрас Папагас
| Александрас Папагас | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Αλέξανδρος Παπάγος | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Дзімітрыяс Кіўсопулас | ||||||
| Пераемнік | Канстанцін Караманліс | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 снежня 1883[1][2] |
||||||
| Смерць |
4 кастрычніка 1955[1][2] (71 год) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Leonidas Papagos[d] | ||||||
| Дзеці | Leonidas Papagos[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Праваслаўны | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Род войскаў | Сухапутныя войскі Грэцыі[d] | ||||||
| Званне | фельдмаршал | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Алекса́ндрас Леаніду Папа́гас (Αλέξανδρος Παπάγος; 9 снежня 1883, Афіны, Грэцыя — 4 кастрычніка 1955, Афіны) — грэчаскі ваенны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Грэцыі з 19 лістапада 1952 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Ваеннай акадэміі (Брусель), кавалерыйскай школе ў Іпры, у арміі з 1906 года. У першую Балканскую вайну — афіцэр Генштаба, ваяваў у Македоніі. Як раяліст, звольнены ў 1917 годзе, пасля аднаўлення манархіі вернуты ў рады ўзброеных сіл, ваяваў у Малой Азіі супраць турак (у кавалерыі), ізноў звольнены ў 1922 года, адноўлены ў 1927 годзе.
У 1934 годзе — камандуючы корпусам, у 1935—1936 гадах — міністр абароны, на гэтай пасадзе аказаў садзейнічанне рэстаўрацыі манархіі, у 1936—1940 гады — начальнік генштаба, у 1940—1941 гады — Галоўнакамандуючы падчас Італа-грэчаскай вайны 1940—1941 гадоў.
У 1949—1951 гады зноў Галоўнакамандуючы (у грамадзянскай вайне з камуністычным рухам), адзіны ў XX стагоддзі грэчаскі палкаводзец, які атрымаў вышэйшае воінскае званне ў УС Грэцыі — стратарх (28 кастрычніка 1949 года), якое адпавядала званню фельдмаршала.
Займаў пасаду Прэм’ер-міністра да сваёй смерці.
Аўтар кнігі «The battle for Greece» («Бітва за Грэцыю»). У яго гонар названы раён Папагу ў горадзе Афіны, дзе знаходзіцца Міністэрства абароны.
Зноскі
- 1 2 Alexandros Papagos // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Alexandros Papagos // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Александрас Папагас
- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Афінах
- Памерлі 4 кастрычніка
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Афінах
- Пахаваныя ў рэгіёне Атыка
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
- Рыцары Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
- Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжам 1939—1945
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Грэцыі
- Военачальнікі Грэцыі
- Фельдмаршалы