Александрова (Мёрскі раён)
Вёска
Александрова
|
Александро́ва[1] (трансліт.: Alieksandrova, руск.: Александрово) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на поўнач ад Мёраў, на беразе возера Орцы. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1865 годзе вёска належала Зайкоўскім, да гэтага — Міхневічам. У 1900 годзе знаходзілася ў Мёрскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. Тут пражывала 27 чалавек.
У міжваенны перыяд маёнтак Александрова знаходзіўся ў межах Польскай Рэспублікі, у вясковай гміне Мёры Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1922 года ў Віленскай зямлі, а з 1926 года ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства.
У выніку ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе вёска ўвайшла ў склад БССР. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Кашыра (1904—1943) — рымска-каталіцкі манах-марыянін, блажэнны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх