Юрый Кашыра
Jump to navigation
Jump to search
Юрый Кашыра | |
![]() | |
Прафесія: | ксёндз |
---|---|
Нараджэнне: |
4 красавіка 1904 |
Смерць: |
18 лютага 1943 (38 гадоў) |
![]() |
Юрый Кашы́ра (4 красавіка 1904, в. Аляксандраў каля Дзісны — 18 лютага 1943, в. Росіца на Віцебшчыне) — каталіцкі святар, прылічаны да блаславёных.
З праваслаўнай сям’і. Следам за маці прыняў каталіцтва (1922). У 1923 уступіў у Друйскі кляштар марыянаў, быў пастрыжаны ў манахі 2.8.1926. Вучыўся ў Рыме і Вільні. У сане святара з 20.6.1935 (Вільня). Працаваў у Вільні і Друі з ордэнскай моладдзю. Ігумен у Расне на Палессі (1938). Пасля верасню 1939 пераехаў у Літву, адкуль у 1942 прыехаў у Друю. Пазней, разам з а. А. Ляшчэвічам, вёў пастарскую дзейнасць у Росіцы на Віцебшчыне. Адмовіўся пакінуць вернікаў і быў спалены разам з вялікай групай католікаў і праваслаўных пад час нямецкай карнай аперацыі ў Росіцы.