Алесь Піліпавіч Дземідовіч
Алесь Піліпавіч Дземідовіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1965 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аграном, селекцыянер, паэт, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1949) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Алесь Піліпавіч Дземідовіч (Дзямідовіч), часам Аляксандр Філіпавіч Дземідовіч (23 красавіка 1897, Капыль, цяпер Мінская вобласць — 5 лістапада 1965, Казань, Татарская АССР) — беларускі аграном-селекцыянер, грамадскі дзеяч, паэт. Доктар сельскагарспадарчых навук (1949), прафесар (1950).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мястэчку Капыль Слуцкага павета. З 1916 года ў расійскай імператарскай арміі. З 1917 года працаваў ва Усерасійскім спажывецкім таварыстве ў Маскве. З 1916 года піша вершы, некаторыя друкаваліся ў газеце «Дзянніца».
Член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), па яе расколе ў 1918 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У пачатку польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў партызан на Случчыне.

Пасля абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР 31 ліпеня 1920 года працаваў у Наркамаце земляробства. У сакавіку 1921 года артыштаваны ў ліку іншых сяброў БПС-Р. Удзельнік ліквідацыйнага з’езда БПС-Р, у чэрвені 1924 года падпісаў Дэкларацыю пра роспуск эсэраўскай партыі. У 1923 годзе вучыўся ў Менскім сельскагаспадарчым інстытуце, у часе вучобы адстойваў права на навучанне па-беларуску, за што пераследаваўся[1]. У 1925 годзе скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. У Горках стварыў беларускую тэрміналагічную камісію і навуковае таварыства па вывучэнні Беларусі. З 1925 года працаваў у Горках, Лошыцы пад Менскам, у Беларускім навукова-даследчым інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі, на бульбаводчай станцыі ў Вялікай Сляпянцы пад Менскам, дзе ў 1929 годзе ўпершыню правёў дослед па скрыжаванні бульбы[2].

Уваходзіў у аршанскую філію (Горацкі гурток)[3] літаратурнага аб’яднання «Маладняк», удзельнік першага з’езда «Маладняка» ў лістападзе 1925 года[4]. Друкаваўся ў часопісе «Аршанскі маладняк»[5].
Арыштаваны 19 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на 5 гадоў ссылкі[4]. 3 1931 года працаваў у Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце, быў загадчыкам кафедры плодаагародніцтва. У 1934 годзе ўмоўна-датэрмінова вызвалены ад пакарання. Працаваў таксама на Казанскай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі. У 1943—1945 гадах — дэкан плодаагародніннага факультэта Казанскага сельскагаспадарчага інстытута, у 1945—1954 загадчык кафедрай агародніцтва. 3 1954 па 1965 год працаваў загадчыкам кафедры батанікі і кормавытворчасці Казанскага ветэрынарнага інстытута імя М. Э. Баўмана.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Унёс вялікі ўклад у развіццё агародніцтва адкрытага і закрытага грунту ў Татарстане. Аўтар навуковых прац па селекцыі і агратэхніцы кукурузы, лубіну, бульбы, капусты, буракоў.
Аўтар гатункаў агароднінных культур: бурак Казанскі — 58, капуста Клыкоўская 19/23, Сеянец — 7035/566[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі, у тым ліку сярэбраным медалём ВДНГ СССР[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- А. Дзямідовіч. Культура азімага збожжа // Вывучэньне тэхнікі сялянскага ральніцтва: [зборнік / Народны камісарыят земляробства БССР]. — Менск: выданьне Наркамзема, 1926. — 27 с.
- Алесь Дзямідовіч. Вынікі абсьледаваньня засьмечанасьці сялянскіх пасеваў на пяскох і суглінках у в. в. Зарэчча I і Лошыцы Менскае акругі // Праца навуковага таварыства па вывучэньню Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскае гаспадаркі ў Горках. — Горкі, 1927. — Т. IV. — С. 106—130.
- А. Дзямідовіч. Бульба: гатункі, хваробы, паляпшэньні і культура. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1929. — 54 с.
- Ал. Дзямідовіч. Да пытаньня аб вывучэньні засьмечанасьці палёў на Меншчыне. — Менск, 1929.
- Ал. Дзямідовіч. Выкарыстаньне бульбоўніку на корм. — Менск: Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 36 с.
- Ал. Дзямідовіч. Пустазельле на нашых палетках і спосабы змаганьня з ім. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 51 с.
- «Районирование сортов картофеля в ТАССР», 1936
- «Межвидовая гибридизация у картофеля». Тр. Казан, с.-х. ин-та, 1937, стр. 108—131.
- «Селекция картофеля па устойчивость к засухе». Тр. Казан, с.-х. ин-та, 1938, стр. 139—173.
- «История и описание некоторых вегетативных гибридов картофеля». Яровизация, 5—6 (26—27), 1939, стр. 131—135,
- «Местная клыковская капуста и её селекция». Тр. Казан, с.-х. ин-та им. Горького, 1, 1947, стр. 59—71.
- «Семеноводство картофеля в ТАССР». Казань, 1952;
- «О методах селекции и семеноводства картофеля». Казань, 1960.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Атакоўвалі, як якую звярыну, за тое, што я - беларус». Общество. №7 (1230) 25 февраля 2020г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости . www.belgazeta.by. Праверана 14 жніўня 2023.
- ↑ а б Дземідовіч Алесь (Аляксандр) Піліпавіч | . kapyl.by. Праверана 14 жніўня 2023.
- ↑ Літаратурныя аб’яднанні і гурткі.(недаступная спасылка). catalog.library.mogilev.by. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2020. Праверана 14 жніўня 2023.
- ↑ а б ЭГБ 2003, с. 377.
- ↑ Ал. Дзямідовіч. Верш // Аршанскі маладняк : часопіс. — 1926. — № 2. — С. 40. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2023.
- ↑ Демидович Александр Филиппович | Татар энциклопедиясе (татар.). web.archive.org (4 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 14 жніўня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандра Гесь. Дземідовіч Алесь Піліпавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 377. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
![]() |
Алесь Піліпавіч Дземідовіч на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Капылі
- Памерлі 5 лістапада
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Казані
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Аграномы Беларусі
- Аграномы Татарстана
- Паэты Беларусі
- Селекцыянеры Беларусі
- Селекцыянеры Татарстана