Алесь Рыбак
Алесь Рыбак | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Мова твораў: | |
![]() |
Алесь Рыбак (поўнае імя: Аляксандр Пятровіч; 7 лістапада 1934 г., вёска Макаўчыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, цяпер ў межах горада Дзяржынск - 7 мая 2017) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Рана застаўся без бацькоў — загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958—1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959—1962), на Беларускім радыё (1962—1963), у часопісе «Бярозка» (1963—1964). З 1966 да 1972 г. жыў у Маскве — працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублікавання Актаў Вярхоўнага Савета СССР, рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 г. — намеснік адказнага сакратара праўлення СП БССР, у 1978-? гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Дарогі бываюць розныя» (апавяданні і гумарэскі, 1972), «Што пасееш…» (1982), «Апошняя камандзіроўка» (1985), рамана «Трэба было жыць» (1990). Выдаў кніжку апавяданняў для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).