Вікісховішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ВікіСховішча)
Jump to navigation Jump to search
WikiCommons
ВікіСховішча
Лагатып ВікіСховішча
Commons screenshot.png
URL [http://http://commons.wikimedia.org]
Камерцыйны Не
Тып сайта Сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) некалькі моў[d]
Мова праграмавання PHP[1]
Размяшчэнне сервера Маямі, Фларыда
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Аўтар Джымі Вэйлз
Пачатак працы 7 верасня 2004
Рэйтынг Alexa 300[2]
Commons-logo.svg Вікісховішча на Вікісховішчы

Вікісховішча (англ.: Wikimedia Commons, WikiCommons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяў, гукапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, уключаных у старонкі праектаў Фонду «Вікімедыя», якія можна вольна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстаць у любых (у тым ліку камерцыйных) мэтах.

Удзельнікам Вікіпедыі і іншых праектаў Фонду «Вікімедыя» рэкамендуецца загружаць усё вольныя медыя-файлы адразу на ВікіСховішча, каб яны маглі быць карыснымі ў іншых моўных падзелах і праектах Фонду «Вікімедыя».

Ліцэнзаванне[правіць | правіць зыходнік]

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, - вольныя для распаўсюду ў любой юрысдыкцыі. Файлы не могуць абкладацца абмежаваннямі волі іх выкарыстання. У прыватнасці, у адрозненні ад большасці моўных раздзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджаныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстання» (англ.: fair use).

Пасля запампоўкі файла неабходна дадаць шаблон статусу аўтарскіх праў, калі шаблон ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісанне, напрыклад, што навыяве, дзе сфатаграфавалі і г.д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася з якога-небудзь сайта.

Статыстыка і правілы[правіць | правіць зыходнік]

Вікісховішча змяшчае (станам на сярэдзіну красавіка 2016 году) болей за 31 мільён файлаў[3] і няспынна папаўняецца. У 2013 годзу штодзённа на Вікісховішча загружалася болей за 10 тысяч медыяфайлаў.

Супраца[правіць | правіць зыходнік]

Вікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне Вікімедыа.

Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва:

Устаўка файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі[правіць | правіць зыходнік]

Для ўстаўкі файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі выкарыстоўваецца той самы сінтаксіс, як і для ўстаўкі файлаў, што загружаны ў беларускую Вікіпедыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву ў артыкул, досыць паказаць спасылку на яго [[Файл:<імя_файла>]]. Алгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі ў лакальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.

Галерэя конкурса «Выява года»[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 13 снежня 2018.
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
  3. Статистика на Викискладе
  4. РИА НОВОСТИ: Медведев запустил проект, открывающий доступ к фотоархиву РИА Новости

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]