Альберт Ладэнбург
| Альберт Ладэнбург | |
|---|---|
| ням.: Albert Ladenburg | |
| |
| Дата нараджэння | 2 ліпеня 1842[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 жніўня 1911[1][2] (69 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Leopold Ladenburg[d] |
| Маці | Delphine Ladenburg[d][5] |
| Жонка | Margarete Ladenburg[d] |
| Дзеці | Rudolf Ladenburg[d] |
| Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | арганічная хімія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Роберт Вільгельм Бунзен |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Альберт Ладэнбург (ням.: Albert Ladenburg; 2 ліпеня 1842, Мангейм, Вялікае герцагства Бадэн — 15 жніўня 1911, Брэслаў, Германская імперыя) — нямецкі хімік-арганік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мангейме яўрэйскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мангеймскай гімназіі, а затым да 15 год вучыўся ў тэхнічнай школе горада Карлсруэ, дзе вывучаў матэматыку і сучасныя мовы. Працягнуў навучанне ў Гайдэльбергскім універсітэце, у якім вывучаў хімію і фізіку ў Роберта Бунзена. Таксама вывучаў фізіку ў Берліне. Дысертацыю на доктарскую ступень (PhD) абараніў ў Гайдэльбергу.
Прапрацаваў 6 месяцаў у горадзе Гент у Фрыдрыха Кекуле, які азнаёміў яго са структурнай тэорыяй. Яны займаліся вывучэннем будовы бензолу. Тэорыя Ладэнбурга пра тое, што малекула бензолу мае прызматычную форму, аказалася памылковай.
Ладэнбург наведаў Англію, а затым адправіўся на працу ў Парыж, дзе 18 месяцаў прапрацаваў разам з Шарлем Адольфам Вюрцам і Шарлем Фрыдэлем над вывучэннем кремнійарганічных злучэнняў і злучэнняў волава. Пасля вярнуўся ў Гайдэльберг на пасаду выкладчыка.
У 1873 годзе Ладэнбург стаў прафесарам і загадчыкам лабараторыі ва Універсітэце Хрысціяна Альбрэхта ў Кілі. У 1889 годзе перайшоў на тую ж пасаду ва ўніверсітэт Брэслаў. У 1886 годзе быў абраны ганаровым членам Фармацэўтычнага таварыства Вялікабрытаніі. У 1889 г. атрымаў Медаль Хенбэры за арыгінальныя працы ў галіне хіміі.
У 1880 годзе Ладэнбург першым атрымаў гіясцын, таксама вядомы як скапаламін. У 1900 годзе заснаваў Хімічнае таварыства Брэслаў, якім кіраваў да 1910 года.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Albert Ladenburg // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Albert LADENBURG // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ладенбург Альберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116643781 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116643781 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1842 годзе
- Нарадзіліся ў Мангейме
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1911 годзе
- Памерлі ва Уроцлаве
- Выкладчыкі Кільскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Прускай акадэміі навук
- Узнагароджаныя медалём Дэві
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі Германіі
