Альвін Міташ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альвін Міташ
Mittasch,Alwin 1928 München (Ausschnitt).jpg
Дата нараджэння 27 снежня 1869(1869-12-27)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1953(1953-06-04)[2][3] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вільгельм Фрыдрых Оствальд
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Альвін Міташ на Вікісховішчы

Альвін Міташ, поўнае імя — Паўль Альвін, сербалужыцкі варыянт — Павал Альвін Міташ (ням.: Alwin Mittasch, в.-луж.: Alwin Pawol Mitaš; 27 снежня 1869, вёска Дажын, Лужыца, Германія4 чэрвеня 1953, Гайдэльберг, Германія) — сербалужыцкі і нямецкі вучоны-хімік і прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 снежня 1869 года ў шматдзетнай сям'і настаўніка ў лужыцкай вёсцы Дажын у ваколіцах горада Лібій. У 1883 годзе паступіў у педагагічнае вучылішча ў Будзішыне, якое скончыў у 1889 годзе. З 1889 па 1982 год працаваў памочнікам настаўніка ў народных школах у лужыцкіх вёсках Клюкш і Комары. З 1892 года працаваў настаўнікам у Лейпцыгу. Наведваў лекцыі на хімічным факультэце Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1895 годзе паступіў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога быў асістэнтам у фізіка-хімічным інстытуце, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Вільгельма Оствальда. У 1901 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне хіміі. У 1903 годзе працаваў аналітычным хімікам на шахтах каля Стольберга і з 1904 года — у даследчай лабараторыі на Бадэнскай содава-анілінавай фабрыцы (BASF) у Людвігсхафене, дзе быў асістэнтам Карла Боша. З 1921 г. па 1933 год быў дырэктарам хімічнай лабараторыі ў Опаў. У 1933 годзе пасля смерці старэйшага сына выйшаў на пенсію і жыў у Гайдэльбергу да сваёй смерці ў 1953 годзе.

Яго імем названая вуліца ў Гайдэльбергу.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй даследчай дзейнасці займаўся каталізатарамі. У 1911 годзе разам з Карлам Бошам удзельнічаў у вынаходстве апарата па сінтэзу аміяку. Зарэгістраваў каля 80 вынаходак. За сваю навуковую дзейнасць атрымаў ганаровае званне доктара хіміі.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Über die chemische Dynamik des Nickelkohlenoxyds. Дысертацыя, Leipzig 1902.
  • Kurze Geschichte der Katalyse in Praxis und Theorie. 1939.
  • Von der Chemie zur Philosophie. Ausgewählte Schriften und Vorträge. 1948.
  • Geschichte der Ammoniaksynthese. Verlag Chemie, Weinheim 1951.
  • Erlösung und Vollendung. Gedanken über die letzten Fragen. 1953.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117063371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Alwin Mittasch // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Alwin Mittasch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117063371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rudolf Heinrich, Mittasch, Alwin, Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 17, Duncker & Humblot, Berlin 1994, ISBN 3-428-00198-2, S. 574-576
  • Jan Cyž: Mitaš, Alwin. W: Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn (wud.): Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1984, str. 380sl.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.