Карл Бош
Карл Бош | |
---|---|
Carl Bosch | |
![]() | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1940[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Carl Friedrich Alexander Bosch[d] |
Род дзейнасці | хімік, вынаходнік, навуковы работнік, інжынер, scientific collector |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомая як | адзін са стваральнікаў працэсу Габера |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Гётэ[d] (1939) |
Узнагароды | |
![]() |
Карл Бош (ням.: Carl Bosch; 27 жніўня 1874, Кёльн — 26 красавіка 1940, Гайдэльберг) — нямецкі хімік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1894 па 1896 вучыўся металургіі і машынабудаванні ў Тэхнічным універсітэце ў Шарлотэнбург. Вывучаў хімію ў Лейпцыгскім універсітэце і ў 1898 атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю па праблемах арганічнай хіміі. У 1899 годзе Бош паступіў працаваць на «Бадэнскай анілінавай і содавай фабрыцы» (БАСФ) у Людвігсгафене-на-Рэйне. З 1907 узначальвае ў гэтай кампаніі эксперыментальную лабараторыю і працуе над удасканаленнем метаду фіксавання атмасфернага азоту. Пасля зліцця ў 1925 БАСФ і шасці іншых хімічных кампаній з утварэннем канцэрна «І. Г. Фарбэніндустры», Карл Бош быў прызначаны прэзідэнтам гэтага новага гіганцкага хімічнага аб’яднання. У 1935 Бош стаў старшынёй савета дырэктараў «І. Г. Фарбэніндустры», а ў 1937 — пераемнікам Макса Планка на пасадзе прэзідэнта Таварыства кайзера Вільгельма (цяпер — таварыства Макса Планка) і займаў гэтыя два пасты адначасова. У 1902 Карл Бош ажаніўся з Эльзай Шылбах. Ад гэтага шлюбу ў іх нарадзіліся сын і дачка.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
Вывучэнне і ўдасканаленне метаду фіксавання атмасфернага азоту. Укараненне і развіццё метадаў высокага ціску ў хіміі. Распрацоўка метадаў каталізу пры вытворчасці метанолу і гідрагенізацыі вуглю.
Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]
Нобелеўская прэмія па хіміі (1931), сумесна з Ф. Бергіусам «за заслугі па ўвядзенні і развіццю метадаў высокага ціску ў хіміі».
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гонар Карла Боша ў 2009 г. названы кратар на Месяцы.
Зноскі
- ↑ а б Carl Bosch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Carl Bosch // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Кёльне
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Гайдэльбергу
- Пахаваныя на гайдэльбергскіх могілках Бергфрыдгоф
- Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі Германіі