Альжбета Шыдлавецкая
| Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая) | |
|---|---|
| Elżbieta Szydłowiecka | |
| | |
| Адрованж | |
| Нараджэнне |
студзень 1533 |
| Смерць |
1562[1] |
| Месца пахавання | |
| Род | Шыдлавецкія[d] |
| Бацька | Кшыштаф Шыдлавецкі |
| Маці | Сафія з Таргавіска |
| Муж | Мікалай Радзівіл Чорны[2][1] |
| Дзеці | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Юрый Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Крысціна з Радзівілаў[d], Альжбета з Радзівілаў, Ганна Магдалена з Радзівілаў[d] і Соф’я з Радзівілаў[d] |
| Веравызнанне | кальвінізм |
Альжбета Радзівіл (у дзявоцтве Шыдлавецкая, польск.: Elżbieta Szydłowiecka; 1533, Шыдловец, Польшча — 20 чэрвеня 1562, Вільня, Вялікае Княства Літоўскае) — прадстаўніца арыстакратыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, пабожная кальвіністка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіла са шляхецкага роду Шыдлавецкіх герба «Адрованж», дачка Крыштафа, канцлера вялікага кароннага, і Сафіі з Таргавіска. Мела братоў Мікалая, Людвіка і Жыгімонта, а таксама сясцёр Сафію, Крысціну і Марыю. Вызнавала кальвінізм.
Згодна з дамовай паміж сваякамі, складзенай у 1536 годзе, атрымала дзве траціны родавага маёнтку Шыдловец, рэшта адыйшла да сястры Крысціны. У 1547 годзе, каб пазбегнуць падзелу маёнтку і яго пераходу ў чужыя рукі, выкупіла частку сястры.
12 лютага 1548 года у Сандаміры выйшла замуж за Мікалая Радзівіла Чорнага, на вяселлі прысутнічаў будучы кароль Жыгімонт II Аўгуст. Пасля шлюбу маёнтак Шыдловец у якасці шлюбнага пасагу адыйшоў да Радзівілаў. У шлюбе мела сыноў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа, Станіслава і Юрыя, а таксама дачок Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф'ю Агнешку і Альжбету.
Продкі
[правіць | правіць зыходнік]| Якуб Шыдлавецкі | ||||||||||||||||
| Станіслаў Шыдлавецкі | ||||||||||||||||
| Невядомага імя з Ястржэмбскіх | ||||||||||||||||
| Крыштаф Шыдлавецкі | ||||||||||||||||
| Ганна з Лебедзяў | ||||||||||||||||
| Альжбета з Шыдлавецкіх | ||||||||||||||||
| Сафія з Таргавіска | ||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 194. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Шыдлавецкіх Архівавана 5 сакавіка 2016.