Юрый Радзівіл (1556—1600)
Юрый Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jerzy Radziwiłł | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі | ||||||
Пераемнік | Бенедыкт Война | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Кракаўская дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Пётр Мышкоўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Бернард Мацяёўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
31 мая 1556 |
||||||
Смерць |
21 студзеня 1600 (43 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Радзівіл Чорны[2] | ||||||
Маці | Альжбета Шыдлавецкая | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый (Ежы, Георгі) Радзівіл (31 мая 1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні — 21 студзеня 1600, Рым), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі (1579—1591) і кракаўскі (з 1591), кардынал (1583).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Мікалая, Альбрэхта, Станіслава.
Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575—1576). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм. Пры фармальным акце пераходу прысутнічаў Пётр Скарга.
Каад’ютар (памочнік-намеснік) біскупа Валерыяна Пратасевіча (1574—1579). З 1579 года біскуп віленскі, атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сродкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні.
У 1581 годзе падвергся вострай крытыцы з боку караля і вялікага князя Стэфана Баторыя за канфіскацыю і спаленне пратэстанскіх кніг[3].
У 1582—1584 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар.
Пасля смерці Стэфана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Юрыя Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 года — біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596—1597 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.
Зноскі
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Janusz Tazbir, Historia kościoła katolickiego w Polsce 1460–1795., Warszawa 1966, s.88.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jerzy Radziwiłł (польск.)
- Біяграфія на сайце catholic-hierarchy.org (англ.)
- Біяграфія на сайце mirandas (англ.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Кардыналы
- Біскупы віленскія
- Біскупы кракаўскія
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1556 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 1600 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Рыме
- Радзівілы
- Асобы
- Кардыналы Літвы
- Кардыналы Польшчы
- Сенатары Рэчы Паспалітай