Аляксандра Марыяна Весялоўская
| Аляксандра Марыяна Весялоўская | |
|---|---|
| | |
| Яніна[d] | |
| Нараджэнне | XVI стагоддзе |
| Смерць |
14 жніўня 1645 |
| Месца пахавання | |
| Род | Сабескія |
| Бацька | Марак Сабескі[d][2] |
| Маці | Ядвіга са Снапкоўскіх[d] |
| Муж | Крыштаф Весялоўскі[3] |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Аляксандра Марыяна Весялоўская (польск.: Aleksandra Marianna Wiesiołowska; ? — 14 верасня 1645) — жонка Крыштафа Весялоўскага, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, маршалка вялікага літоўскага (у 1635—1637).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўніца польскага дваранскага роду Сабескіх герба Яніна, узыходзячага да XVI стагоддзя, дачка польскага магната, ваяводы люблінскага Марака Сабескага (1549/1550—1605) ад першага шлюбу з Ядзвігай Снапкоўскай.
Выйшла замуж за тады крайчага вялікага літоўскага Крыштафа Весялоўскага.
Шлюб быў бяздзетны. Муж і жонка выхавалі пляменніцу Аляксандры прыёмную дачку Грызельду Вадынскую, будучую жонку Яна Станіслава Сапегі, маршалка вялікага літоўскага (з 1621).
У 1634 годзе Аляксандра Марыяна разам з мужам на свае сродкі заснавалі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак у Гродне.
Пасля смерці мужа ў 1637, Аляксандра Марыяна ўступіла ў заснаваны ёю манастыр, у якім служыла ў якасці ігуменні.
У гродзенскім касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіўся яе партрэт у адзенні манашкі, які цяпер разам з партрэтам мужа Крыштафа Весялоўскага і прыёмнай дачкі Грызельды Вадынскай (Сапегі) захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Зноскі
- ↑ Т. Яшчолт, Г. Рыжэўскі Крыштаф Весялоўскі гербу Агеньчык і яго тэстамент // Архіварыус — Мн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2008. — вып. 6. — С. 90, 91. — ISSN 2225-4412
- ↑ а б Т. Яшчолт, Г. Рыжэўскі Крыштаф Весялоўскі гербу Агеньчык і яго тэстамент // Архіварыус — Мн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2008. — вып. 6. — С. 91. — ISSN 2225-4412
- ↑ Т. Яшчолт, Г. Рыжэўскі Крыштаф Весялоўскі гербу Агеньчык і яго тэстамент // Архіварыус — Мн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2008. — вып. 6. — С. 88, 91. — ISSN 2225-4412
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Borkowska M. OSB, Leksykon zakonnic polskich epoki przedrozbiorowej. Tom III. Polska Centralna i Południowa, Wydawnictwo DiG, Warszawa 2008, ISBN 83-7181-398-8.
- Kamieniecka E., Z zagadnień sztuki Grodna połowy XVII wieku, (w:) Lorentz S., Michałowski K., Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie, t. XVI, Warszawa 1972.
- Podhorodecki L., Sobiescy herbu Janina, Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, Warszawa 1981, ISBN 83-205-3234-5.