Ян Станіслаў Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Станіслаў Сапега
Jan Stanisłaŭ Sapieha. Ян Станіслаў Сапега (1709).jpg
Ян Станіслаў Сапега
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Вялікі маршалак літоўскі
1621 — 1635
Папярэднік: Пётр Весялоўскі
Пераемнік: Крыштаф Весялоўскі
 
Адукацыя:
Дзейнасць: ваенны
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 25 кастрычніка 1589(1589-10-25)
Смерць: 10 красавіка 1635(1635-04-10) (45 гадоў)
Род: Сапегі
Бацька: Леў Сапега
Маці: Даратэя Фірлей
Жонка: Ганна Схаластыка Хадкевіч[d] і Грызельда з Вадынскіх

Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладзечна10 красавіка 1635, Ляхавічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падстолі вялікі літоўскі (16111617), маршалак надворны літоўскі (16171621) і вялікі літоўскі1621)[1]; староста слонімскі1605).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Грызельда з Вадынскіх. Невядомы мастак, XVII ст.

Паходіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збаражскіх). Меў братоў Крыштафа Міхала і Казіміра Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім універсітэтах[2].

8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права.

Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швецыі1625), дзе аднак не выявіў ваеннага майстэрства.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 16121613 выконваў дыпламатычныя даручэнні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 знаходзіўся пры імператарскім двары ў Вене.

У 1633 г. пасля смерці бацькі становіцца спадкаемцам Ружанскага палаца, але праз два гады памірае.

Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схаластыка з Хадкевічаў, другой — Грызельда з Вадынскіх.

Зноскі

  1. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 548.
  2. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]