Таццяна Сямёнаўна Гальшанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Сямёнаўна Гальшанская
Нараджэнне 1480
Смерць 1522
Род Гальшанскія
Бацька Сямён Юр’евіч Гальшанскі
Маці Анастасія Сямёнаўна Несвіцкая[d]
Муж Канстанцін Іванавіч Астрожскі
Дзеці Ілья Канстанцінавіч Астрожскі[d]

Таццяна (Ганна) Сямёнаўна Гальшанская (пам. 1522) — княгіня з роду Гальшанских герба Гіпацэнтаўр, першая жонка гетмана вялікага літоўскага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Таццяна Гальшанская — адзіная дачка Сямёна Юр’евіча Гальшанскага — дзяржаўнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, гетмана вялікага літоўскага, і яго жонкі Анастасіі Сямёнаўны Збаражскай  (укр.). Унучка Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, князя дубровіцкага.

Пасля смерці бацькі Сямёна Юр’евіча у 1505 годзе ёй адышлі яго вотчыны (у тым ліку частка Глуска, Гальшан, Раманава, Копысі, Барані і іншыя).

У 1509 годзе Таццяна Сямёнаўна выйшла замуж за князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Праз год, у 1510 годзе, у іх нарадзіўся сын Ілля  (руск.) (1510—1539).

У 1518 годзе памерла бабка Таццяны — Марыі Ровенскай  (укр.) (жонка Сямёна Збаражскага  (укр.) і ўся яе маёмасць, з-за адсутнасці прамых спадчыннікаў, перайшла да мужа Таццяны — Канстанціна Іванавіча, які каля гэтага часу быў прызначаны ваяводам троцкім. У лік атрыманай спадчыны ўваходзіў і горад Роўна, якім род Астрожскіх валодаў да 1621 года.

Пасля смерці Альжбеты Астрожскай (1539—1582), адзінай унучкі Таццяны Сямёнаўны, яе багацці перайшлі да сына мужа ад другога шлюбу, кіеўскага ваяводы Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага і яго нашчадкаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. (польск.)
  • Encyklopedia historii Polski. — Warszawa, 1994. — T. 1. — S. 240 (Tablica genealogiczna rodu Holszańskich). (польск.)
  • Якавенка Н. Українська шляхта з кінця XIV до середини XVII ст. Київ, 2008, ст. 359—362 (укр.)