Юрый Лугвенавіч
Юрый Лугвенавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лугвен (Сямён) Альгердавіч | ||||||
Пераемнік | Іван Юр’евіч Мсціслаўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Уладзіміравіч Бельскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
1460 |
||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Лугвен Альгердавіч | ||||||
Маці | Марыя Дзмітрыеўна[d] | ||||||
Дзеці | Іван Юр’евіч Мсціслаўскі |
Юрый Лугвенавіч або Юрый Сямёнавіч (пасля 1394 і да 1399 — пасля 1445) — удзельны князь мсціслаўскі (1431—1442, 1445—1460), князь наўгародскі (1432—1440).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
З роду Гедзімінавічаў, сын мсціслаўскага князя Лугвена Сямёна Альгердавіча ў першым яго шлюбе з Марыяй Дзмітрыеўнай, дачкой маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча[1]. Нарадзіўся паміж 1394—1399 гадамі.
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Ёсць паданне, што малы княжыч Юрый заблукаў у лесе, не мог выйсці 7 дзён і, калі выбіўся з сіл, стаў на калені, горача маліў Бога пра выратаванне, і яму явіўся старац Ануфрый і паказаў дарогу[2][3]. На месцы цудоўнага выратавання княжыча яго бацька, князь Лугвен, заснаваў манастыр у імя святога пустэльніка Ануфрыя. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра — Юрыя і яго жонкі Сафіі — захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплексу — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве[4].
У савецкай і расійскай гістарыяграфіі замацавалася думка, што ў юнацтве ён камандаваў смаленскай харугвай або харугвамі ў Грунвальдскай бітве 1410 года[1], яна грунтуецца на паведамленні хронікі Яна Длугаша: «Sigismundo Koributh, Languinowicz Simeone, Georgio»[5]. Аднак польскі гісторык Стэфан Марыя Кучыньскі адзначыў, што ў хроніцы дапушчана недакладнасць і цытаваны фрагмент трэба чытаць не «Languinowicz Simeone», а «Semen Lingweno» (ці лепей «Languino Simeone»)[6].
Першая згадка Юрыя датавана 1422 годам, калі ён быў сярод падпісантаў Мельнскага міру з Тэўтонскім ордэнам[7].
Паводле Яна Длугаша прымаў удзел у паходзе Вітаўта на Вялікі Ноўгарад у 1428 годзе[8].
Мсціслаўскае княжанне[правіць | правіць зыходнік]
У 1431 годзе, пасля смерці бацькі, атрымаў у спадчыну Мсціслаўскі ўдзел. Выступіўшы саюзнікам[1] Свідрыгайлы Альгердавіча ў барацьбе за літоўскі велікакняжацкі сталец з Жыгімонтам Кейстутавічам, у бітве пад Ашмянамі быў узяты ў палон, затым бег з Літвы, заняў сталец у Вялікім Ноўгарадзе ў 1432 годзе. У 1432 і 1438 гадах — «служылы князь» у Вялікім Ноўгарадзе[1].
У 1435 годзе разам са Свідрыгайлам пацярпеў паражэнне ў бітве пад Вількамірам ад Жыгімонта, бег з поля бою ў Полацк.
У 1438 годзе здзяйсняў набегі на Лівонскія ўладанні[1]. У 1440 годзе быў выгнаны з Наўгародскіх уладанняў, паспрабавала вярнуць Мсціслаўскі ўдзел, быў захоплены ў Троках Жыгімонтам, але неўзабаве адпушчаны, ненадоўга вярнуўся ў Ноўгарад. Пасля гібелі Жыгімонта вярнуўся ў Літву.
Казімір IV даў яму Мсціслаў[1] і Крычаў. Падчас Смаленскай замятні , паўстанцы запрасілі Юрыя Сямёнавіча на княжанне[1]. У 1441 годзе, у выніку смаленскага паўстання, пад яго валадарства перайшлі ў Полацк, Віцебск і Смаленск. У 1442 годзе, пасля паходу Казіміра, Смаленск капітуляваў, а князь Юрый збег у Маскву.
У 1444 годзе Юрый Сямёнавіч прыехаў у Ноўгарад, але не атрымаўшы княжання вярнуўся ў Літву, атрымаўшы ў 1445 годзе, ад Казіміра Мсціслаў. У 1458 годзе па просьбе наўгародцаў, прыбыў «каралевічам» на наўгародскія прыгарады — Русу, Ладагу, Арэшак , Ям, і палову Капор'я .
У 1459 годзе выніку незадаволенасці Масквы з нагоды княжання літоўскага князя ў Наўгародшчыне, быў вымушаны вярнуцца ў ВКЛ.
У 1460 годзе памёр у Мсціславе.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Юрий Лугвенович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.
- ↑ Краснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 48.
- ↑ Кацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 35—36.
- ↑ Аляксандр Невар. Базыльянская царква св. Ануфрыя . Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны (1 чэрвеня 2018). Праверана 24.08.2019.
- ↑ Ioannis Dlugossii annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Lib. 10 et 11, 1406—1412 / [consilium ed. Marian Plezia (praeses) et. al.; textum rec. Danuta Turkowska; moderatore Marian Plezia; commentarios confecerunt Christophorus Baczkowski, Franciscus Sikora]. — Varsaviae: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1997. — 351, [1] s.: il., err. — S. 93. — ISBN 8301123990.
- ↑ Kuczyński, S.-M. Wielka wojna z Zakonem Krzyzcackim w latach 1409—1411 / Kuczyński. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1960. — 622, [2] s.: il. + 22 [k] tabl., mapy, err. — S. 349, przyp. 229.
- ↑ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku / wydali Przemysław Nowak i Piotr Pokora. — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2004. — XVII, [1], 99, [2] s.: fot. kolor. — S. 11.
- ↑ Joannis Dlugossii Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Lib. 11, 1413—1430 / [consilium ed. C. Baczkowski et al.; textum recensuit Danuta Turkowska; comment. confecit Stanislaus A. Sroka]. — Varsaviae: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2000. — 462, [2] s.: 1 il. — S. 246.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Юрий Семёнович // Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Под ред. В. В. Богуславского, Е. И. Куксиной. — Т. 2. — М.: Олма-Пресс, 2001. — 814 c. — С. 732.
- Варонін, В. Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: гістарычны партрэт / Васіль Варонін. — Мінск: Тэхналогія, 2010. — 63 с., [4] л. каляр. іл. — ISBN 978-985-458-203-0.