Міхаіл Алелькавіч
| Міхаіл Алелькавіч | |
|---|---|
| |
| Нараджэнне | 1425 |
| Смерць |
30 жніўня 1481 |
| Род | Гедзімінавічы і Алелькавічы[1] |
| Бацька | Алелька Уладзіміравіч[2] |
| Маці | Настасся Васілеўна[d][2] |
| Жонка | Ганна[d][1] |
| Дзеці | Сямён Міхайлавіч Алелькавіч[d][1] |
| Грамадзянства | |
Міхаіл Алелькавіч (1425 — 30 жніўня 1481) — князь слуцкі і капыльскі (1455—1481), вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча, атрымаў пасля смерці бацькі ва ўдзел Слуцкае і Капыльскае княствы. У лістападзе 1470 года Міхаіл Алелькавіч прыбыў[3] у Вялікі Ноўгарад як намеснік вял.кн. літоўскага Казіміра Ягелончыка, але ў сакавіку 1471 года пакінуў Вялікі Ноўгарад, каб пераняць Кіеўскае княства — удзел памерлага брата Сямёна Алелькавіча. Аднак вял.кн. Казімір не аддаў Міхаілу яго отчыны і дзедзіны, быццам яго дзед Уладзімір Альгердавіч «пробѣгал» Кіеў у свой час, калі ад'язджаў да Масквы — княства было пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства, першым ваяводам прызначаны М. Гаштольд. Міхаіл Алелькавіч узначаліў апазіцыйныя колы ў ВКЛ, якія хацелі пазбавіць Казіміра Ягелончыка ўлады. У канцы 1470-х Міхаіл Алелькавіч арганізаваў змову супраць вял. кн. літоўскага, падключыў да яе князёў Ф. І. Бельскага, І. Ю. Гальшанскага, І. Глінскага, вёў перамовы з вял.кн. маскоўскім Іванам III і гаспадаром малдаўскім Стэфанам III[4] пра падтрымку. У 1481 г. змоўшчыкі хацелі забіць Казіміра Ягелончыка, а ў выпадку няўдачы планавалі аддзяленне ад ВКЛ усходняй часткі «по Березину» з пратэктаратам над ёю Маскоўскай дзяржавы (Гл.далей: змова князёў ВКЛ). Аднак змова была выкрыта і ў красавіку 1481 года змоўшчыкаў арыштавалі. Міхаіл Алелькавіч быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю. Меў сына Сямёна.
| Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 330.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 328.
- ↑ Паводле Іосіфа Волацкага, са світай Міхаіла Алелькавіча ў Вялікі Ноўгарад прыбыў яўрэй Схарыя ад якога пайшла ерась пажыдоўленых, аднак гэта сведачанне пастаўлена на сумніў, у т.л. Д. С. Ліхачовым (Гл: Лихачев Д. С. Движение «жидовствующих»…)
- ↑ Першая жонка Стэфана III (з 1463) Еўдакія Алелькаўна (пам. 1467) — сястра Міхаіла Алелькавіча.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Алелькавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 217—219. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.;
- Лихачев Д. С. Движение «жидовствующих» 70—90-х годов XV в. // История русской литературы: В 10 т. / АН СССР. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1941—1956. Т. II. Ч. 1. Литература 1220-х — 1580-х гг. — 1945. — С. 377—383.
