Аляксандр Іванавіч Слабада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Іванавіч Слабада
Слобода Александр Иванович 2016.jpg
 
Партыя
Адукацыя
Нараджэнне 27 жніўня 1920(1920-08-27) (100 гадоў)
 
Ваенная служба
Бітвы
 
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «В память 850-летия Москвы» медаль «За адвагу» (СССР) медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» ордэн Пашаны медаль «Партызану Айчыннай вайны» юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Аляксандр Іванавіч Слабада (нар. 27 жніўня 1920, Дубровы Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1937 годзе трактарыстам. У верасні 1940 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Прыволжскай ваеннай акрузе чырвонаармейцам 27-га асобнага разведбатальёна 53-й стралковай дывізіі. У 1941—1944 гадах у складзе воінскай часці ў якасці памочніка камандзіра ўзвода ўдзельнічаў у баях на Заходнім і Калінінскім франтах. Быў паранены.

У 1944—1946 гадах — сакратар Гомельскага абкама камсамола, у 1946—1948 гадах — слухач Вышэйшай партыйнай школы, у 1948—1952 гадах — сакратар Бабруйскага абкама камсамола.

З 1952 года — 2-гі сакратар Слуцкага райкама КПБ, старшыня райвыканкама. З 1961 года — сакратар Любанскага РК КПБ, з 1970 года — намеснік старшыні Камітэта народнага кантролю БССР.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе за высокія паказчыкі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-склікання. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1966—1971 гадах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Слабада Аляксандр Іванавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. А. Ф. Бубала; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 2. — С. 233—234.
  • Слобода Александр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўка, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 472.
  • Слобода Александр Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 304.
  • Слобода Александр Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 204.