Асвейскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асвейскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Асвея
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
31 сакавіка 1977
Дата скасавання 10 мая 1958
Насельніцтва (2009) 673
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Асве́йскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Асвея.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак) Асвея. 24 верасня 1926 года з сельсавета вылучаны Асвейскі нацыянальны яўрэйскі местачковы Савет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Сенькаўскага (4 населеныя пункты: Востраў, Канчаны, Навалакі і Урагава) і Сухарукаўскага (4 населеныя пункты: Бяляны, Галькаўшчына, Міхаліна і Рагелева) сельсаветаў[1].

31 сакавіка 1977 года ўтвораны зноў у складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з вёсак, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Асвейскага пассавета (18 населеных пунктаў: Асёткі, Баркова, Бічыкава, Бяляны, Весніно, Відокі, Вышнарава, Галькаўшчына, Дзедзіна, Купараўшчына, Міколенкі, Міхаліна, Мядзведзева, Рагелева, Рубаны, Саўкелі, Свяціца, Шаўракі) і якія ўваходзілі ў склад Чапаеўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Абрамова, Каменка, Кісялі, Мікуліна, Селішча і Стралкі)[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сенькаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Давыдава, Дубрава, Зашчырына, Канчаны, Каралёва, Мотужы, Муквяціца, Нарушова, Савейкі, Сенькава, Урагава, Цеплюкі), у склад Каханавіцкага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[3]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чапаеўскага сельсавета (27 населеных пунктаў: пасёлак Чапаеўскі, вёскі Асвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чарнавокі)[4]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Баркова[5]. 1 ліпеня 2021 года ў склад сельсавета з Клясціцкага сельсавета Расонскага раёна перададзены хутар Дабраплёсаўскі[6][7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў без Асвеі) — 673 чалавекі[8], з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,8 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  5. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Архівавана 31 студзеня 2022.
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 5 апреля 2021 г. № 136 Об административно-территориальном устройстве Витебской, Гомельской и Могилевской областей
  7. Впервые границы всех областей и их районов на Публичной кадастровой карте
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.