Аляксандр Ігаравіч Шамко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Ігаравіч Шамко
Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
31 кастрычніка 2012 — 15 лютага 2018
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Алег Качан
Пераемнік: Сяргей Кавальчук
 
Адукацыя: Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2000)
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь‎ (2009)
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 16 кастрычніка 1968(1968-10-16) (50 гадоў)
Мінск
 
Сайт: mst.by
 
Узнагароды:
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 2 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 3 ступені

Алякса́ндр І́гаравіч Шамко́ (нар. 16 кастрычніка 1968, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму (з 2012 па 2018 гады).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1987), Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2000), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).

У 1987—1989 гадах служыў ва Узброеных Сілах.

З 1989 году праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. У 20072008 гадах — начальнік дзяржаўнага пажарнага аварыйна-выратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах — намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях.

З 2012 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко і міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]