Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў
Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Юрый Сівакоў | ||||||
Пераемнік | Яўген Ворсін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 лістапада 1948 (72 гады) г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць |
||||||
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры | ||||||
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук | ||||||
Дзейнасць | трэнер |
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Гры́гараў (нар. 9 лістапада 1948, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2005—2009).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДССТ «Ураджай», затым быў начальнікам упраўлення Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета ДФСТ прафсаюзаў.
З 1987 па 1996 год узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб «Спорт».
З 1996 па 2003 год займаў пасаду намесніка міністра спорту і турызму Беларусі.
З 2003 года быў саветнікам Выканаўчага камітэта СНД.
З ліпеня 2005 па чэрвень 2009 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1][2].
Быў старшынёй Беларускай федэрацыі бокса (2005-2010).
У цяперашні час узначальвае кафедру фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта.
Кандыдат педагагічных навук. Заслужаны трэнер БССР (1984). Заслужаны працаўнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старонка на сайце Прэс Дасье(руск.)
- 9 лістапада Аляксандру Уладзіміравічу Грыгараву спаўняецца 65 гадоў(руск.)
- Біяграфія на сайце Хто ёсть хто ў Рэспублікі Беларусь(руск.)
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2005 года № 313 «Аб прызначэнні А. У. Грыгарава Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 341 «Аб вызваленні А. У. Грыгарава ад пасады Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь»(руск.)