Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» (Беларусь)
| Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Краіна | Беларусь | ||
| Тып | Медаль | ||
| Каму ўручаецца | Асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь | ||
| Падставы ўзнагароджання |
1. За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый; 2. за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ; 3. за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый; 4. за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. |
||
| Дата заснавання | 15 чэрвеня 2005 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» | ||
| Малодшая | Медаль «За працоўныя заслугі» | ||
Меда́ль «За адзна́ку ў папярэ́джанні і ліквіда́цыі надзвыча́йных сітуа́цый» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 15 чэрвеня 2005 г.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль прысуджаецца:
- За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;
- за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;
- за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Нашэнне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».
