Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міхаіл Мясніковіч)
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Myasnikovich M V, March 2011.jpeg
сцяг
6-ы Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі
16 студзеня 2015 — 4 снежня 2019
Папярэднік Анатоль Рубінаў
Пераемнік Наталля Качанава
сцяг
7-ы Прэм’ер-міністр Беларусі
28 снежня 2010 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сяргей Сідорскі
Пераемнік Андрэй Кабякоў
сцяг
1-ы Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
26 кастрычніка 2004 — снежань 2012
Папярэднік пасада зацверджаная;
ён сам як прэзідэнт НАНБ
Пераемнік Анатоль Русецкі
сцяг
12-ы Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
19 кастрычніка 2001 — 26 кастрычніка 2004
Папярэднік Аляксандр Вайтовіч
Пераемнік пасада скасаваная;
ён сам як старшыня Прэзідыума НАНБ
сцяг
Міністр камунальнай гаспадаркі БССР
1986 — 1990
Прэм’ер-міністр Міхаіл Кавалёў
 
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык, інжынер, эканаміст
Веравызнанне Беларуская Праваслаўная Царква
Нараджэнне 6 мая 1950(1950-05-06)[1] (70 гадоў)
 
Узнагароды
ордэн Дружбы Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Айчыны III ступені

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (30 красавіка 2010)

Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені

ганаровы грамадзянін Нясвіжа[d]

Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»[d] (2014)

Нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[d] (2018)

Міхаі́л Уладзі́міравіч Мясніко́віч (нар. 6 мая 1950, в. Новы Сноў Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык і эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972). Ад 1972 да 1973 г. служыў у савецкім войску. Ад 1973 да 1983 г. працаваў у «Мінскводаканале» і Упраўленні прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінгарвыканкама. Працаваў інжынерам.

З 1983 да 1984 г. быў кіраўніком выканаўчага камітэта Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў Мінска, а ад 1984 да 1985 г. намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

У 1985—1986 гг. быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ. Ад 1986 да 1991 г. уваходзіў у склад Міністэрства ЖКГ БССР і Камітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1986—1990 быў Міністрам камунальнай гаспадаркі БССР. З 16 ліпеня 1990[3] быў намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР, з 1994 года — намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У 1991—1994 гг. быў віцэ-прэм’ерам. З 10 кастрычніка 1995 да 12 верасня 2001 быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 19 кастрычніка 2001 — кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзідэнт, а з 26 кастрычніка 2004 па 28 снежня 2010 — старшыня Прэзідыума.

28 красавіка 2000 узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аўтар шматлікіх публікацый па эканоміцы.

З 28 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года — Прэм’ер-міністр Беларусі.

16 студзеня 2015 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4]. Заставаўся на пасадзе да снежня 2019 года.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
  • Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
  • Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk: Bel.Navuka, 2010.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #171551494 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 184. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  3. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. №135-XII «О назначении Заместителя Председателя Совета Министров Республики Беларусь, Председателя Государственного комитета Республики Беларусь по экономике и планированию»
  4. Сенатары выбралі Мясніковіча старшынёй Савета Рэспублікі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]