Аляксандр Аляксандравіч Мрынскі
Поўнае імя | Аляксандр Аляксандравіч Мрынскі | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 жніўня 1990[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Мрынскі (нар. 9 жніўня 1990, Хвойнікі, Чэрвеньскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за мінскі РДВАР, моладзевую каманду і дубль мінскага «Дынама», гуляў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2011 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», дзе ў асноўным выходзіў на замены. У сакавіку 2013 года стаў іграком «Віцебска», але ў жніўні 2013 года пакінуў клуб.
З лета 2014 года выступаў за клуб славацкай Другой лігі «Лакаматыва». У красавіку 2015 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад другалігавай «Беліты-Вітэкс» (пазней змяніла назву на «Узда»). У сезоне 2015 забіў за «Узду» 21 гол і дапамог клубу выйсці ў Першую лігу.
У лютым 2016 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[2]. Дапамог пінскаму клубу перамагчы ў Другой лізе, а сам з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе, а ў сезоне 2018 вярнуўся ва «Узду».
У жніўні 2019 года стаў іграком «Асіповічаў»[3], дзе да канца сезона 2019 згуляў у трох матчах, пасля чаго пакінуў каманду.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2006 | дубль | Дынама | ![]() |
12 | 0 |
2007 | Д1 | Дынама | ![]() |
3 | 0 |
2008 | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2009 | дубль | Дынама | ![]() |
15 | 0 |
2010 | Д3 | Бяроза-2010 | ![]() |
4 | 0 |
2011 (2) | Д1 | Белшына | ![]() |
5 | 0 |
2012 | Д1 | Белшына | ![]() |
5 | 1 |
2013 (1) | Д2 | Віцебск | ![]() |
9 | 1 |
2015 | Д3 | Узда | ![]() |
20 | 21 |
2016 | Д3 | Хваля | ![]() |
16 | 15 |
2017 | Д2 | Хваля | ![]() |
21 | 5 |
2018 | Д3 | Узда | ![]() |
22 | 22 |
2019 (1) | Д3 | Узда | ![]() |
10 | 4 |
2019 (2) | Д3 | Асіповічы | ![]() |
3 | 0 |
Зноскі
- ↑ Aleksandr Mrinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Волна" подписала Казарина и Мринского
- ↑ Мринский сменил "Узду" на "Осиповичи"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Асіповічы
- Ігракі ФК Узда
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Лакаматыва Кошыцы
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Дынама Мінск