Перайсці да зместу

Аляксандр Аляксеевіч Антаноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксеевич Антаноўскі
Дата нараджэння: 1951(1951)
Месца нараджэння: Мінск
Дата смерці: 2006(2006)
Месца смерці: Мінск
Грамадзянства:
Адукацыя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Кампанія Полімайстар (Polimaster)
Пасада Дырэктар, заснавальнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Аляксеевіч Антаноўскі (нар. 1951, Мінск — пам. 2006, Мінск) — беларускі тэхналагічны прадпрымальнік, інжынер-прыборабудаўнік, вынаходнік, майстар спорта (спартыўны турызм). Заснавальнік і першы генеральны дырэктар кампаніі Polimaster[1][2], якая спецыялізуецца на вытворчасці дазіметрычнага абсталявання і прылад для кантролю іянізавальных выпраменьванняў.

Нарадзіўся ў Мінску. У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу у Мінску і пачаў працаваць тэхнікам на Мінскім электрамеханічным заводзе. Адначасова паступіў на вячэрняе аддзяленне факультэта «Радыётэхніка» Мінскага радыётэхнічнага інстытута. На другім курсе быў прызваны ў армію (войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагачнай абароны), дзе атрымаў вайсковую спецыяльнасць «хімік-дэгазатар 3 класа». Пасля заканчэння тэрміну службы вярнууся ў інстытут, які паспяхова закончыў. Пасля заканчэння працаваў у аддзеле распрацоўкі вымяральнай тэхнікі Мінскага навукова-даследніцкага прыборабудаўнічага інстытута (МНДПІ)[3]. З лістапада 1978 года перайшоў на пасаду заведуючага аддзелам Спецыяльнага канструктарскага тэхнічнага бюро Мінгандлю БССР. У 1980 годзе вяртаецца у МНДПІ, дзе да 1990 года працуе кіраўніком сектару. За свае распрацоўкі ў маі 1986 года атрымаў званне «Вынаходнік СССР»[ru], у 1987 годзе стаў лаўрэатам конкурсу на лепшую распрацоўку МНДПІ за стварэнне мабільнай лабараторыі вымяральнай тэхнікі ПЛІТ-А2-3. У 1989 годзе заснаваў т.з. творчы калектыў «Майстар», які ў 1991 годзе трансфармаваўся спачатку ў малое навукова-вытворчае прадпрыемства «Інтэрмайстар», а потым і ў кампанію «Полімайстар» (Polimaster), якая на першапачатковым этапе, у 1992 годзе, налічвала ўсяго 15 супрацоўнікаў[4].

Навукова-тэхнічная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Гадзіннік-дазіметр Polimaster ДКГ-PM1603B

Унёс уклад у даследаванне і развіццё шэрагу новых тэхналогій у галіне дазіметрыі і кантролю за іянізавальнымі выпраменьваннямі. Прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы і вытворчасці вядомых дазіметраў «Мастер-1», выпушчаных агульнай колькасцю каля мільена экзэмпляраў. Першапачткова дазіметр выпускаўся на пяці заводах СССР (у Мінску - на НПО «Гарызонт»), але потым вытворчась дазіметра пачалася на предпрыемстве «Інтэрмайстар», дзе прылада выпускалася пад назвай Personal dose meter PDM-2. Падчас працы ў кампані Polimaster прымаў непасрэдны ўдзел у вытворчасці і выпрабаваннях ўсіх новых узораў дазіметрычнага абсталявання, з'яўляўся аўтарам мноства патэнтаў (напрыклад, на ўнікальны гадзіннік-дазіметр[5], персанальныя дазіметры[6] і інш.).

Спартыўная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца спартыўным турызмам яшчэ ў школе. Падчас працы ў МНДПІ пад кіраўніцтвам вядомага беларускага турыста А. Багдановіча актыўна займаўся водным турызмам. У якасці ўдельніка і кіраўніка турыстычных груп прайшоў рэкі Кура, Камчатка, Катунь (на плытах ПСН-10), Кітой (у 1982 г.), Башкаўс[ru] (у ліпені 1986 г.)[7]. За першапраходжанне ракі Індыгірка атрымаў званне Майстра спорта па спартыўнаму турызму. З 1985 па 1987 год быў старшыней Рэспубліканскай і Мінскай абласной МКК[ru] па воднаму турызму.

Выбраныя патэнты на вынаходніцтвы

[правіць | правіць зыходнік]

Выбраныя навуковыя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі