Індыгірка
| Індыгірка | |
|---|---|
| як. Индигиир, руск. Индигирка | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 1726 км |
| Басейн | 360 000 км² |
| Расход вады | 1 570 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Халканскі хрыбет |
| • Вышыня | ≈792 м |
| • Каардынаты | 63°06′41″ пн. ш. 144°11′07″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Усходне-Сібірскае мора |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 71°26′44″ пн. ш. 150°51′39″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Усходне-Сібірскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Якуція |
| Код у ДВР | 18050000112117700035295 |
|
|
|
Індыгірка (якуцк.: Индигиир, руск.: Индигирка) — рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі.
Даўжыня ракі 1726 км. Вадазбор 360 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,85 тыс. м³/сек. Пачынаецца з двух вытокаў — Хастах і Тарын-Юрах на паўночных схілах Халканскага хрыбта; упадае ва Усходне-Сібірскае мора. У вярхоўях цячэ па Аймяконскім нагор’і, далей у вузкай цясніне праразае хрыбет Чэрскага, утварае парогі. Ніжняе цячэнне на Яна-Індыгірскай нізіне, дзе характэрны прамыя доўгія плёсы шырынёй 350—500 м. Асноўныя прытокі: Селенях, Уяндына, Алаіха (злева), Мома, Бадзярыха (справа). За 130 ад вусця Індыгірка разбіваецца на рукавы, утварае дэльту плошчай 5,5 тыс. км². Жыўленне снегавое і дажджавое. Ледастаў з кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Месцамі перамярзае, тыповыя вялікія наледзі (тарыны). Характэрны летнія паводкі. Сярэдні расход вады 1850 м³/с. Суднаходная ад упадзення ракі Мома (1154 км). У вусці промысел рыбы (рапушка, нельма, муксун). Галоўныя прыстані: Хануу, Дружына, Чакурдах, Табор.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).