Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
(ДКНТ РБ)
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 30 лістапада 1993
Папярэднія ведамствы Камітэт па навуцы і тэхналогіях (да 23 верасня 1994 г., 5 сакавіка 2002 — 12 лютага 2004),
Камітэт па навуцы (24 верасня 2001 — 5 сакавіка 2002)
Штаб-кватэра Мінск, вул. Акадэмічная, д. 1
Гадавы бюджэт 31 845 млн рублёў[2] (2010 год; 10 637 тыс. $[3])
Старшыня Аляксандр Шумілін
Першы намеснік Андрэй Касоўскі
Намеснік Анатоль Сільчанка
Падведамны орган «Навукова-аналітычны цэнтр інфармацыі, інавацый і трансфера тэхналогій» (Магілёў)
Сайт gknt.org.by

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць ахову правоў інтэлектуальнай уласнасці. Старшыня камітэта прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 27 снежня 2014 года пасаду старшыні камітэту займае Аляксандр Шумілін.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

  • Апарат — 4 управы, 3 аддзелы;
  • Прадпрыемствы — «Гродзенскі цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі», «Гомельскі цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі», «Навукова-аналітычны цэнтр інфармацыі, інавацый і трансфера тэхналогій» (Магілёў).
  • Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы;
  • Беларускі інавацыйны фонд, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, навукова-тэхнічная бібліятэка.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ўстава камітэт мае паўнамоцтвы на:

  • прапанову зменаў і нагляд за выкананнем заканадаўства аб навуцы, інавацыях і ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці;
  • спыненне выдаткоўвання на інавацыйную дзейнасць з дзяржаўнага каштарысу;
  • стварэнне навуковых радаў;
  • замову навуковых доследаў;
  • запыт звестак ва ўстановах;
  • заключэнне міжведамасных міжнародных пагадненняў аб ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці;
  • правядзенне навуковых нарадаў і выставак;
  • стварэнне, ператварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў;
  • прыцягненне адмыслоўцаў да навуковых доследаў і аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці;
  • заключэнне з навуковымі ўстановамі і адмыслоўцамі дамоў на выкананне навуковых даследаванняў;
  • хадайніцтва аб узнагародзе работнікаў за дасягненні ў навуцы і ахове інтэлектуальнай уласнасці[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Digital Science GRID release 2017-08-10 — 2017-08-10 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5303380
  2. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Праверана 12 ліпеня 2011.
  3. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцця долара. Праверана 12 ліпеня 2011.
  4. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2004 г. № 282 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 верасня 2010). Праверана 12 ліпеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]