Аляксандр Анатолевіч Шырвінт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Анатолевіч Шырвінт
Імя пры нараджэнні руск.: Александр Анатольевич Ширвиндт
Род дзейнасці тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, гумарыст, акцёр, тэатральны педагог, тэлевядучы, кінарэжысёр
Дата нараджэння 19 ліпеня 1934(1934-07-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 2024(2024-03-15)[2] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Anatoly Shirvindt[d]
Дзеці Mikhail Shirvindt[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Анатолевіч Шырвінт (руск.: Алекса́ндр Анато́льевич Ши́рвиндт; 19 ліпеня 1934(1934-07-19)[1], Масква15 сакавіка 2024(2024-03-15)[2], Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, педагог, тэлевядучы, пісьменнік-мемуарыст; народны артыст РСФСР (1989). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Прэзідэнт Маскоўскага акадэмічнага тэатра сатыры з 16 лістапада 2021 года, у 2000—2021 гадах быў мастацкім кіраўніком.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе з адзнакай скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна (курс Веры Канстанцінаўны Львовай) і быў прыняты ў трупу Тэатра-студыі кінаакцёра. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю ў кіно — эстраднага спевака Вадзіма Сцяпанавіча Ухава ў фільме «Яна вас любіць!» (рэж. Сямён Дзеравянскі і Рафаіл Сусловіч).

У 1957 годзе прыняты ў трупу тэатра імя Ленінскага камсамола і залічаны ў штат кінастудыі «Масфільм». У 1967 годзе разам з рэжысёрам Анатолем Эфрасам і некалькімі іншымі акцёрамі перайшоў у Маскоўскі драматычны тэатр на Малой Броннай.

У сакавіку 1970 года па запрашэнні сваіх сяброў Міхаіла Дзяржавіна, Марка Захарава і Андрэя Міронава пачаў працаваць у Маскоўскім акадэмічным тэатры сатыры, быў уведзены на ролю графа Альмавівы ў спектаклі «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара».

У 1979 годзе паставіў спектакль «Яе правасхадзіцельства» паводле п’есы Самуіла Алёшына, у 1982 годзе «Канцэрт для тэатра з аркестрам» (аўтар сцэнарыя сумесна з Рыгорам Горыным).

Актыўна працаваў на эстрадзе як рэжысёр і канферансье.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Прыходзьце заўтра...» (1963) — Вадзім («Станіслаўскі»), студэнт Гнесінкі
  • «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!» (1975) — Паўлік, сябар Жэні Лукашына
  • «Вакзал для дваіх» (1982) — Аляксандр Анатолевіч (Шурык), піяніст у прывакзальным рэстаране
  • «Прынцэса цырка» (1982) — Фірэлі
  • «Мільён у шлюбным кошыку» (1985) — Леаніда Папагата
  • «Самая абаяльная і прывабная» (1985) — Аркадзь, муж Сусаны
  • «Мастацтва жыць у Адэсе» (1989) — Тартакоўскі
  • «Бабнік» (1990) — Аркадзь
  • «Стракатыя прыцемкі» (2009) — Аляксандр Бялых, джазавы піяніст

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б https://www.kommersant.ru/doc/6577625 Праверана 16 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]