Аляксандр Аркадзевіч Шлык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Аркадзевіч Шлык
Дата нараджэння

1 лістапада 1928(1928-11-01)

Месца нараджэння

Мінск, БССР

Дата смерці

30 лістапада 1984(1984-11-30) (56 гадоў)

Месца смерці

Мінск, БССР, СССР

Грамадзянства

СССР

Навуковая сфера

біяхімія, біяфізіка

Навуковая ступень

Доктар біялагічных навук[d]

Альма-матар

БДУ

Аляксандр Аркадзевіч Шлык (1 лістапада 1928, Мінск — 30 лістапада 1984) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і біяфізікі фотасінтэзу. Член-карэспандэнт Расійскай АН (1966). Доктар біялагічных навук (1963), прафесар (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ у 1950 годзе.

З 1950 года ў Інстытуце біялогіі АН Беларусі.

З 1957 года загадчык лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1973 года дырэктар створанага на яе базе Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі.

Аўтар навуковых прац па біягенезе пігментнага апарату фотасінтэзу.

Абгрунтаваў існаванне і высветліў асноўныя заканамернасці працэсу аднаўлення хларафілу, выявіў метабалічную гетэрагеннасць пігментаў. Паказаў, што хларафіл b сінтэзуецца з лабільных малекул хларафілу a; стварыў канцэпцыю цэнтраў біясінтэзу хларафілу і высветліў асноўныя прынцыпы іх функцыянавання.

Некаторыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Метод меченных атомов в изучении биосинтеза хлорофилла. Мн., 1956
  • Метаболизм хлорофилла в зеленом растении. Мн., 1965
  • Chlorophyle biosynthesis in etiolated and greening leaves // Advamces in Photosynthesis Research. The Hague, 1984

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]