Аляксандр Гардзейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аляксандр ГАРДЗЕЙКА (6 чэрвеня 1928, в. Рацкавічы Косаўскага павета Палескага ваяводства, цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) — удзельнiк беларускага патрыятычнага падполля.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

З 1939 жыў на Слонiмшчыне. Скончыў Слонiмскую сярэднюю школу. У пачатку мая 1946 узяў удзел у заснаваннi падпольнай арганізацыі з канспiратыўнай назвай «Чайка».

Арыштаваны органамi МДБ 17.7.1947 i асуджаны ваенным трыбуналам 18.10.1947 у Баранавiчах да 10 гадоў зняволення i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапамi прайшоў праз турмы Баранавiчаў, Оршы i лагеры Княжпагоста, Сольвычагорска, Тайшэта, Магадана. Вызвалены 24.11.1954. Застаўся ў Магадане.

У 1959 скончыў Магаданскі горна-геалагiчны тэхнiкум, працаваў геолагам. У Беларусь вярнуўся ў студз. 1965, уладкаваўся на работу ў аб'яднанне «Беларуськалій». З 1978 на пенсii. Жыве ў Салігорску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9