Алег Ігаравіч Хадоска

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алег Хадоска)
Jump to navigation Jump to search
Алег Ігаравіч Хадоска
Дата нараджэння 21 сакавіка 1964(1964-03-21) (55 гадоў)
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар

Алег Ігаравіч Хадоска (нар. 21 сакавіка 1964, Алма-Ата, Казахстан) — беларускі кампазітар.

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1987; клас А. Багатырова). 3 1989 артыст Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Р. Шырмы.

Найболшыя дасягненні ў галіне сімфанічнай і харавой музыкі: 4 сімфоніі (1992, 1996, 1998, 2000); кантаты «Песні Белай Русі» (1987), «Псальмы-калядкі» (1999; абедзве на народныя словы); Літургія Іаана Златавуста (1993); «Усяночнае дбанне» (1997); харавы канцэрт «Памяці А. Шнітке» (1998); сімфанічная паэма «Сымон-музыка» (1986); 2 аркестровыя сюіты з балета «Залаты ключык» (1989); струнныя квартэты; камерная музыка для струнных і фартэпіяна (1994) і інш.

Дзяржаўная прэмія Беларусі 2002.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мушынская Т. «Таленавітасць выяўляецца ў чуласці…» // Маладосць. 1999. № 10;
  • Багатыроў А. «Яго музыка блізкая і зразумелая…» // Роднае слова. 2000. № 5;
  • Сяўрук А. Беларускае царкоўнаспеўнае мастацтва і творы Алега Хадоскі // Роднае слова. 2002. № 10.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]