Аляксандр Георгіевіч Аніхоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Георгіевіч Аніхоўскі
Дата нараджэння 29 мая 1897(1897-05-29) (123 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
  • педагагічны факультэт БДУ[d] (1927)

Аляксандр Георгіевіч (Алесь Юр’еў[1]) Аніхо́ўскі (29 мая 1897, в. Старыца, Слуцкі павет — пасля 1956) — педагог, дацэнт.

Скончыў Слуцкія настаўніцкія курсы беларусазнаўства (1920). Член беларускага культурна-асветнага гуртка «Зарніца»[1]. У 19151924 працаваў настаўнікам на Случчыне, затым загадчыкам акруговых аддзелаў палітасветы і народнай асветы ў Клімавічах. У 1927 скончыў педагагічны факультэт БДУ. У 19271930 інспектар педагагічных тэхнікумаў Наркамасветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 13 ліпеня 1930, праходзіў па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобласці. З 1934 жыў у Вятцы. Працаваў эканамістам на заводзе безалкагольных напояў. Паўторна арыштаваны ў пачатку жніўні 1935 за адказ ад супрацоўніцтва з НКУС; сасланы на 5 гадоў у Іванава. Зноў арыштаваны 31 ліпеня 1943. Ваенным трыбуналам войск НКУС па Іванаўскай вобласці[2] 14 кастрычніка 1943 асуджаны на 10 гадоў лагераў. З 1956 жыў у Іванава-Вазнясенску, працаваў эканамістам на мэблевым камбінаце. Рэабілітаваны па першай справе (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957, па другой справе — 15 кастрычніка 1956, а таксама Пракуратурай Іванаўскай вобласці 27 лютага 2007[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Гесь, А. Калінінская акруга: хроніка беларускага культурнага жыцьця 1920-х гадоў / Аляксандра Гесь // Спадчына. — 2001. — № 3. — С. 3—49. — С. 44. — ISSN 0236-1019.
  2. 2,0 2,1 Прокуратура Ивановской области восстанавливает справедливость.. Праверана 2 сакавіка 2017.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн., 2000.
  • Илькевич Н. Адам Бабарека: арест, лагерь, смерть. — Смоленск, 1999.
  • Міхнюк У. «Забраны ў астрог мы з забранага краю» // Полымя. — 1999. — № 5.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8. — С. 318.