Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Грыгараў)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў
сцяг
Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
сцяг
6 ліпеня 2005 — 26 чэрвеня 2009
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Юрый Сівакоў
Пераемнік: Яўген Ворсін
 
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры
Навуковая ступень: кандыдат педагагічных навук[d]
Дзейнасць: трэнер
Нараджэнне: 9 лістапада 1948(1948-11-09) (70 гадоў)
г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Гры́гараў (нар. 9 лістапада 1948, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (20052009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДССТ «Ураджай», затым быў начальнікам упраўлення Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета ДФСТ прафсаюзаў.

З 1987 па 1996 год узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб «Спорт».

З 1996 па 2003 год займаў пасаду намесніка міністра спорту і турызму Беларусі.

З 2003 года быў саветнікам Выканаўчага камітэта СНД.

З ліпеня 2005 па чэрвень 2009 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1][2].

Быў старшынёй Беларускай федэрацыі бокса (2005-2010).

У цяперашні час узначальвае кафедру фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта.

Кандыдат педагагічных навук. Заслужаны трэнер БССР (1984). Заслужаны працаўнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі